Свет

Сорас: Напад Расіі на Украіну стаў пачаткам Трэцяй сусветнай вайны

Вядомы фінансіст Джордж Сорас мяркуе, што лідар КНР Сі Цзіньпін даў карт-бланш Пуціну на ўварванне ва Украіну і што гэта «стала пачаткам Трэцяй сусветнай вайны, якая патэнцыйна можа знішчыць нашу цывілізацыю».

Напад Расіі на Украіну 24 лютага стаў пачаткам Трэцяй сусветнай вайны. Пра гэта ў сваім артыкуле ў Project Syndicate, заявіў амерыканскі фінансіст і заснавальнік фонду «Адраджэнне» Джордж Сорас, піша УНІАН. 

На думку Сораса, гэтая вайна патэнцыйна можа знішчыць нашу цывілізацыю.

У артыкуле гаворыцца, што перад уварваннем прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін абнародавалі вялікі дакумент, у якім абʼяўлялася аб цесным партнёрстве паміж дзвюма краінамі.

«Я быў здзіўлены, што Сі відавочна дае Пуціну карт-бланш на ўварванне і развязванне вайны супраць Украіны», — адзначыў Сорас.

«Пуцін жа, заручыўшыся падтрымкай Сі, заняўся ажыццяўленнем мары ўсяго свайго жыцця з неверагоднай жорсткасцю. Неўзабаве Пуціну споўніцца 70 гадоў, і ён адчувае, што, калі ён хоча пакінуць след у расійскай гісторыі, яму трэба дзейнічаць або цяпер, або ніколі», ‒ гаворыцца ў артыкуле.

На думку Сораса, Пуцін мае намер стаць царом для Расіі і, «прыдумаўшы сабе ідэю-фікс, Пуцін відавочна страціў сувязь з рэальнасцю».

«Я не ведаю Пуціна асабіста, але вельмі ўважліва назіраю за яго ўзвышэннем і ведаю, што ён бязлітасны. Ён ператварыў у руіны чачэнскую сталіцу Грозны, а цяпер пагражае зрабіць тое ж самае з украінскай сталіцай Кіевам», ‒ напісаў фінансіст.

Па словах Сораса, Пуцін чакаў, што рускамоўныя ўкраінцы будуць сустракаць расійскіх салдат з абдымкамі, але моцна памыліўся.

«Ён [Пуцін] вырашыў пакараць Украіну за тое, што яна супраціўляецца, і стаў дзейнічаць без усялякіх тармазоў. Ён кінуў у бой усё расійскае войска і ігнаруе любыя правілы вайны», ‒ піша Сорас.

Паводле яго, не выключана, што Расія прайграе гэтую вайну, паколькі заходнія партнёры пастаўляюць Украіне абарончыя віды ўзбраення.

«Тым часам Сі, здаецца, усвядоміў, што Пуцін сарваўся з катушак… Сі патэлефанаваў прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону і канцлеру Германіі Олафу Шольцу і заявіў, што падтрымлівае іх міратворчыя намаганні. Ён хоча максімальнай стрыманасці ў гэтай вайне, каб прадухіліць гуманітарны крызіс». Няма ніякіх гарантый, што Пуцін саступіць пажаданням Сі. Мы можам толькі спадзявацца, што Пуцін і Сі будуць адхіленыя ад улады да таго, як яны знішчаць нашу цывілізацыю», — падсумаваў Сорас.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць30

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Сала з хлебам і краб з ікрой могуць быць аднолькава смачнымі». Пра гэты рэстаран гаворыць увесь Instagram13

Фельчар Арсень з праблемамі слыху з мінскай бальніцы хуткай дапамогі спявае на мове жэстаў і скарае сацсеткі ВІДЭА2

Эвакуяваны з Беларусі Аляксей Санчук — барабаншчык пратэстаў-20201

«Парк медыцыны» з'явіцца ў Партызанскім раёне1

УСУ нанеслі ўдар па складзе Wildberries пад Уладзімірам1

Ратавальнікі знайшлі цела альпініста Нірмала Пурджы. Ён загінуў пад лавінай у Пакістане

У Белгарадзе пасля атакі дронаў гарыць універсітэт, дзе распрацоўвалі беспілотнікі

Навукоўцы назвалі самыя несумленныя краіны свету. Еўрапейцам і тут ёсць чым ганарыцца7

Джаан Роўлінг даслала кнігу з аўтографам украінскаму вайскоўцу, які ў палоне пераказваў іншым «Гары Потэра»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць30

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць