Свет

Заходнія разведкі лічаць лічбу ў 10000 загінулых расіян рэалістычнай

Лічба ў 10 тысяч расійскіх вайскоўцаў, забітых падчас вайны ва Украіне, — гэта «рэалістычная ацэнка», сказаў на ўмовах ананімнасці заходні функцыянер карэспандэнту Бі-бі-сі. Гэтая лічба ўчора ненадоўга з'явілася на пракрамлёўскім сайце, магчыма, з прычыны ўзлому, а затым была хутка выдаленая.

Расійскія салдаты, узятыя ў палон.

Па словах крыніцы Бі-бі-сі, такая лічба беззваротных стратаў азначае, што яшчэ 30—40 тысяч расійскіх вайскоўцаў мусяць быць параненыя або па іншых прычынах выбылі са строю.

«Гэта вельмі значнае знясіленне расейскай арміі», — працягвае крыніца.

Разам з тым, дадае чыноўнік, у Расіі яшчэ застаецца «шмат сілаў і сродкаў», таму яна здольная працягваць «знясільваючы пазіцыйны канфлікт нейкі час».

«Мы асабліва ўважліва сочым за маральным станам расійскіх войскаў і за іх воляй да працягу вайны ў сітуацыі, калі ваяваць прыходзіцца ў населеных месцах, у роднаснай славянскай краіне. Гэта іншы маштаб канфлікту», — адзначае крыніца.

Найбольш верагодным сцэнарам уяўляецца захаванне цяперашняга становішча, а не значная яго змена, ці то дасягненне Расіяй яе мэтаў, ці выгнанне расійскіх войскаў з Украіны, дадае крыніца Бі-бі-сі.

Пры гэтым заходнія выведвальныя службы мяркуюць, што аперацыя «пад чужым сцягам» з ужываннем хімічнай зброі магчымая, але імавернасць яе невысокая.

Карэспандэнт таксама спытаўся ў суразмоўцы, якую ролю адыграў Захад у кропкавых ударах украінцаў па расійскіх генералах. Крыніца адмовілася казаць пра падтрымку ў гэтых выпадках.

«Адзінае, што магу сказаць, — мы імкнемся павышаць узровень падтрымкі ва ўсіх сферах, з тым, каб ва ўкраінцаў было ўсё неабходнае для абароны ад расійскага нападу», — сказаў чыноўнік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ13

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка24

Іванюк: Працы над аднаўленнем сайта Kamunikat.org ідуць1

Не стала інстытута, які ствараў генпланы Мінска і вызначаў зялёныя зоны ў горадзе. Горадабудаўнікоў падпарадкавалі праекціроўшчыкам дарог і развязак17

Даўгінаўскі тракт пашыраць3

Трамп: Яны прыгожа падалі ў акіян, нібы матылькі, што ляцяць насустрач сваёй гібелі4

Украіна атакуе: гараць НПЗ у Яраслаўлі, завод у Растове-на-Доне, станцыя ў Пермі. СПА працуе пад Масквой6

Вызначыліся фіналісты Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ13

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць