Свет

Украінскія дэсантнікі знішчылі дзве марскія брыгады. Пуцін пасля гэтага надаў ім званне гвардзейскіх

На поўдні Украіны адна з асобных дэсантна-штурмавых брыгад Узброеных сіл Украіны знішчыла падраздзяленне з Перавальнага (Крым), паведамілі ўкраінскія СМІ.

Асаблівасць сітуацыі ў тым, што да 2014 года ў Перавальным базавалася былая 36-я брыгада марской пяхоты Украіны, укамплектаваная пераважна жыхарамі Крыма, і некаторых з іх адправілі ваяваць супраць Узброеных сіл Украіны. У расійскай арміі яна мае нумар 126.

«Здраднікі знішчаныя, цяпер яны 200-я (загінулыя) з 126-й брыгады берагавой абароны Чарнаморскага флота РФ», — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскіх Узброеных сіл.

Знішчаная таксама варожая вайсковая тэхніка.

Украінцы нанеслі моцныя ўдары па марской пяхоце Расіі, калі тая высаджвалася на поўдні Украіны. Паводле інфармацыі заходніх разведак, дзве брыгады марской пяхоты і берагавой аховы сапраўды былі практычна цалкам знішчаныя ўкраінскім агнём. Загінуў у тым ліку намеснік камандуючага Чарнаморскім флотам.

Сёння Крэмль надаў 126-й брыгадзе берагавой аховы і 155-й асобнай брыгадзе марской пяхоты званне гвардзейскіх. Гэта рэдкі крок, які вылучае часці, што асабліва адзначыліся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Усе навіны →
Усе навіны

Замежны жаніх пабіў 9‑гадовага сына нявесты — завялі крыміналку10

Цэнтрабанк Швецыі заклікаў грамадзян зняць наяўныя грошы на выпадак вайны6

Расіянін, асуджаны за падпал машыны беларускага генерала, расказаў, як яго катаваў Кубракоў10

Сетка Malanka аднавіла працу

Пад Мінскам адкрылі завод, дзе робаты выпускаюць духавыя шафы2

«Выжыла толькі котка». Абгарэлая, яна прасядзела 12 гадзін на лесвіцы пасля пажару ў кватэры ў Маладзечне, дзе загінулі тры чалавекі4

Беларуска, якая вырабляе брошкі ў выглядзе дзяўчат з чырвона-зялёнымі какошнікамі, шчыра не разумее, чаму яе крытыкуюць25

«Я — «крыса», але я не адзін такі». «Вольныя Купалаўцы» пакажуць спектакль пра даносчыкаў і стукачоў1

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць