Грамадства

У Баранавічах людзей масава выклікаюць на допыты з-за дыверсіі на чыгунцы

Праваабаронцам стала вядома, што ў Баранавічах выклікаюць на допыты людзей, якія раней прыцягваліся па «палітычных» артыкулах.

У іх спрабуюць даведацца пра вечар 14 сакавіка, бо ў той дзень адбылася дыверсія на чыгунцы ў Баранавіцкім раёне. У людзей глядзяць тэлефоны, бяруць біяматэрыял.

Вядома, што праводзяць допыты супрацоўнікі з Брэста.

Нагадаем, што за мінулы месяц было затрымана каля 40 чалавек па падазрэнні ў дыверсіях на чыгунцы. МУС апублікавала кадры затрымання трох жыхароў Бабруйска, якія ўчынілі дыверсію 28 сакавіка ў Асіповіцкім раёне, і мужчыны, датычнага да дыверсіі ў Барысаўскім раёне.

Цэлы шэраг актаў сабатажу на чыгунцы Беларусі быў здзейснены на заклік супольнасці «Байпол», якая яднае афіцэраў — праціўнікаў дыктатуры, пасля таго, як Расія з тэрыторыі Беларусі напала на Украіну. Па чыгунцы перавозяць расійскую вайсковую тэхніку, а таксама боепрыпасы, якія выкарыстоўваюцца для абстрэлаў украінскіх гарадоў і пазіцый украінскай арміі.

На некаторых перагонах былі спаленыя рэлейныя шафы, на іншых — замкнулі дротам рэйкі, тым самым вывелі з ладу сігналізацыю. Гэтыя акцыі запавольваюць рух цягнікоў на некаторы час, але не ўплываюць на яго бяспеку. Але пад Стоўбцамі сям'я выцягнула на рэйкі бярвёны.

Беларускай чыгункай вязуць эшалон расійскай бранятэхнікі. Раён станцыі «Брэст-Паўднёвы»

Пасля гэтага стала вядома пра арышт у розных рэгіёнах Беларусі трох дзясяткаў чыгуначнікаў, звязаных з падполлем.

Акрамя таго, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі і ГУБАЗіК, структура Міністэрства ўнутраных спраў, якая выконвае функцыі палітычнай паліцыі, за апошнія тыдні арыштавала некалькі дзясяткаў людзей у Мазыры і раёне, у Светлагорску і раёне, у Баранавічах, Стоўбцах і ў Дзяржынску. Мэтай затрыманняў быў пошук людзей, якія рыхтавалі акты сабатажу на чыгунцы або перадавалі ў незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы інфармацыю аб перамяшчэнні расійскіх войскаў ці пусках ракет па Украіне.

Стала таксама вядома, што частку сілавікоў, якія займаліся падаўленнем руху за грамадзянскія правы, а таксама байцоў унутраных войскаў, перакінулі на ахову чыгункі. 

Ва Украіне весткі пра дыверсіі на беларускай чыгунцы грамадская думка прыняла з вялікай удзячнасцю.

Расія напала на Украіну 24 лютага, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Гэтае грубае парушэнне міжнароднага права было асуджанае Генеральнай асамблеяй ААН 140 галасамі супраць пяці, сярод гэтых пяці і Беларусь.

У выніку агрэсіі загінулі ўжо дзясяткі тысяч вайскоўцаў з абодвух бакоў, а таксама мірных жыхароў. На акупаваных тэрыторыях адбываюцца сапраўдныя зверствы, іх маштаб стаў вядомы пасля разгрому расійскіх войскаў пад Кіевам.

Згодна з міжнародным правам, Беларусь лічыцца саўдзельніцай агрэсіі, бо прадаставіла сваю тэрыторыю для вядзення вайны.

Чытайце таксама:

Поўная карта дыверсій на беларускай чыгунцы

МУС: На Белчыгунцы здзейснена больш за 80 «тэрактаў»

«Па супрацоўніках працуе непасрэдна КДБ». Падрабязнасці затрыманняў на чыгунцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай29

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай29

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць