Нерухомасць

Як выглядаюць кватэры ў цэнтры Мінска, якія каштуюць амаль чатыры тысячы за квадрат ФОТЫ

У адным з дамоў квартала Depo, які будуюць каля плошчы Перамогі, кватэры будуць прадаваць з аздабленнем White Box — гэта значыць сцены там будуць падрыхтаваныя для нанясення любых дэкаратыўных пакрыццяў: застанецца толькі скончыць аздабленне па сваім дызайне і паставіць мэблю, тэхніку і дэкор, паведамляе Citydog.by.

У доме 21 такая кватэра розных памераў — ад апартаментаў з дзвюма спальнямі на 88,6 «квадрата» да 222-метровых пентхаўсаў. Унутры — высокія столі ад 3,05 метра, панарамныя вокны, у кожнай кватэры разведзены фрэонаправод для кандыцыянера. Кухні аб'яднаныя з гасцінымі, а ў майстар-спальнях ёсць гардэробныя і ўласныя ванныя. Прадуманыя таксама спецыяльныя пакоі для захоўвання і мыцця бялізны.

White Box plus

У суседніх дамах кватэры будуць прадаваць у фармаце White Box plus. Тут ужо столь будзе падшытая гіпсакардонам і як сцены гатовая пад фінішнае пакрыццё. А яшчэ будуць дызайнерская зашыўка сцен, аўтарская разводка электрыкі, сістэмы кандыцыянавання з устаноўкай абсталявання Mitsubishi і ўстаноўка сістэмы вентыляцыі.

Будзе і магчымасць купіць кватэру толькі з інжынерным пакетам: электрыкай, сістэмамі вентыляцыі і кандыцыянавання, вывадам убудаваных сантэхнічных камунікацый.

А колькі каштуе?

Забудоўшчык ужо адкрыў продажы абодвух варыянтаў кватэр. Кошты — ад 3880$ за «квадрат».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць