Улада

Пятая асабістая

Аляксандр Лукашэнка і Дзмірый Мядзведзеў сустрэнуцца 27 жніўня ў Сочы.

У адпаведнасці з дасягнутымі раней дамоўленасцямі 27 жніўня ў Сочы адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.

Як паведамляе прэс‑служба кіраўніка беларускай дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмяркуюць «шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама актуальныя праблемы міжнароднага парадку дня».

У ліку найбольш важных тэм — гандлёва‑эканамічныя адносіны, ход саюзнага будаўніцтва, сумесныя меры па пераадоленні негатыўнага ўплыву сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу, пытанні забеспячэння бяспекі абедзвюх краін, узгодненыя дзеянні ў знешняй палітыцы.

Нагадаем, аб плануемай сустрэчы з Дзмітрыем Мядзведзевым у Сочы Аляксандр Лукашэнка паведаміў журналістам 20 жніўня падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць.

Паводле яго слоў, дамоўленасць аб сустрэчы з расійскім прэзідэнтам была дасягнута падчас нефармальнага саміта краін — удзельніц АДКБ, які праходзіў 31 ліпеня — 1 жніўня ў Кыргызстане. Лукашэнка зазначыў, што падчас сустрэчы плануецца абмеркаваць «увесь спектр складаных пытанняў — тых, якія дагэтуль не вырашаюцца».

«Для мяне самае галоўнае — зыходзіць з прынцыпу: дамовіліся — давайце выконваць. Гэта галоўнае, больш нічога не трэба», — сказаў Лукашэнка.

У 2009 годзе Лукашэнка і Мядзведзеў сустракаліся ў фармаце «сам‑насам» чатыры разы:

3 лютага падчас пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў Маскве, 19 сакавіка — у Завідаве (Цвярская вобласць), 21 сакавіка — у Чырвонай Паляне пад Сочы і 10 красавіка — у падмаскоўных Горках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА15

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі17

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА15

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць