Кадр з відэа. Крыніца: CNN

Відэа з запісам расстрэлу апублікавала CNN, гэты ж рэсурс высветліў асобы ахвяр. Адна з іх — уладальнік разрабаванага дылерскага аўтацэнтра, яго сям’я не хоча называць яго імя. Другая ахвяра — 68-гадовы Леанід Аляксеевіч Пляц, які працаваў у гэтым цэнтры ахоўнікам.

Здарэнне адбылося 16 сакавіка. Да дылерскага цэнтра прыехалі пяць расійскіх вайскоўцаў, яны паспрабавалі трапіць на яго тэрыторыю: пачалі страляць па замках і разбіваць шыбы.

Да вайскоўцаў падышоў з узнятымі рукамі ўладальнік салона, тыя спынілі яго і, як выглядае, пачалі шукаць у яго зброю.

Пазней падышоў Пляц, яго таксама абшукалі. Падобна, далей адбылася нейкая размова, пасля чаго вайскоўцы адвярнуліся, а цывільныя пачалі адыходзіць.

Тады як мінімум двое вайскоўцаў ззаду адкрылі агонь па цывільных, тыя ўпалі на зямлю. Пасля гэтага акупанты трапілі ў дылерскі цэнтр і пачалі яго рабаваць. На відэа бачна, што ўнутры цэнтра яны абшуквалі шафы і сталы. Двое вайскоўцаў знайшлі напоі і пачалі выпіваць, чокаючыся пры гэтым.

Пакуль акупанты рабавалі цэнтр, Пляц быў яшчэ жывы. На відэа бачна, як ён з цяжкасцю ўстае на ногі, завязвае вакол сцягна нешта падобнае да жгута і ідзе на пост аховы. Там мужчына па тэлефоне выклікае дапамогу.

Украінскія добраахвотнікі спрабавалі выратаваць яго. Яны дабраліся да Пляца і выцягнулі яго з будкі ахоўніка, дзе той хаваўся ў чаканні дапамогі, але ён загінуў, бо сышоў крывёю.

Вядома, што абедзвюх ахвяр раней папярэджвалі, што расійскія войскі ўжо блізка, але яны адмовіліся выязджаць.

Выглядае, што мужчыны не ўяўлялі, як да іх паставяцца расійскія вайскоўцы, калі размаўлялі з імі. Добраахвотнікі, якія спрабавалі выратаваць Пляца, лічаць гэтае забойства безумоўным ваенным злачынствам, і гэтак жа дадзеную падзею разглядае ўкраінская пракуратура, якая ўжо пачала сваё расследаванне забойства.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Расія вымушаная выкарыстоўваць у вайсковай тэхніцы камп'ютарныя чыпы ад пасудамыек

Washington Post: ЗША абмяжоўваюць абмен разведданымі з Украінай, каб прадухіліць больш маштабную вайну

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна
26

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?