Музыка

«Быццам бы дзве, а быццам бы адна». Песня Малдовы на Еўрабачанні вясёлая. Але з глыбокім палітычным падтэкстам

У фінал конкурсу «Еўрабачанне-2022» у Турыне выйшлі малдаване з песняй «Trenuleţul». Чытаецца «трэнулэцул», а перакладаецца як «цягнічок». Песня, якая стваралася як рэкламная, набыла палітычнае гучанне, асабліва пасля нападу Расіі на Украіну. 

Трэк Zdob şi Zdub і Frații Advahov выйшаў яшчэ ў снежні 2021 года. Гэта была рэкламная песня да аднаўлення чыгуначных рэйсаў паміж Кішынёвам і Бухарэстам. Але вясёлая рэкламная песенька мае глыбокі палітычны падтэкст.

У тэксце песні, напісанай да дня аднаўлення чыгуначнага злучэння пасля перыяду пандэміі, гаворыцца аб падарожжы з Кішынёва ў Бухарэст — з адной краіны ў другую, хоць тыя дзве краіны цяжка адрозніць між сабой. У ёй намякаецца на адзінства румынскага і малдаўскага народаў.

У песні ёсць такія словы:

Merge trenul, parcă zboară
Dintr-o țară-n altă țară

Merge și nu poate pricepe
Care țară? Unde-ncepe?
Țară veche, țară nouă
Parcă-i una, parcă-s două
Ba aparte, ba-mpreună
Parcă-s două, parcă-i una.

Так можна перакласці прыкладна як:

Цягнік едзе, нібы ляціць,
З адной краіны ў другую.
Цягнік едзе і не можа зразумець,
Якая дзе краіна? З каторай з іх ён выехаў?
Тая зямля, гэтая зямля,
Быццам бы адна, быццам бы дзве
Паасобку, разам,
Быццам бы дзве, а быццам бы адна.

Пры ўсёй універсальнасці гэтай лірыкі многія пабачылі ў гэтых словах падтрымку ідэі «ўніры» — аб'яднання Малдовы і Румыніі ў адну дзяржаву. Тэма становіцца асабліва актуальнай на фоне расійска-ўкраінскай вайны і напружанай сітуацыі ў Прыднястроўі — падкантрольным Расіі анклаве, кіраўніцтва якога выступае супраць збліжэння з Румыніяй.

Самі музыкі сцвярджаюць, што ніякіх палітычных лозунгаў у песні няма. Зрэшты, адкрыта палітычныя песні забароненыя правіламі конкурсу.

«Гэта нават смешна, якая уніра?! Песня незвычайная, гуллівая, з іроніяй і гумарам. Памятаеце, як ездзілі на цягніках у Бухарэст, у Маскву? Часта ездзілі. «Trenuleţul» — песня пра цягнік, які курсіраваў паміж дзвюма краінамі. Мы едзем з адной краіны ў другую, а там усе гавораць на такой жа мове», — казаў прадзюсар гурту Zdob şi Zdub Ігар Дынга.

Паказальна тое, што куплет песні пра адну краіну то быў у першапачатковай версіі песні, то знікаў падчас нацыянальнага адбору. Але ў выніку музыканты паехалі на Еўрабачанне з арыгінальнай, «уніянісцкай» версіяй.

Як бы музыканты ні абвяргалі палітычнага падтэксту, ідэя нацыянальнага адзінства счытваецца.

Când ajunge trenu-n gară
Parcă n-a ieșit din țară
Parcă-a mers, fără să iasă
De acasă pân-acasă.

Што ў прыблізным перакладзе азначае:

Пад'язджае цягнік,
І, здаецца, гэта тая самая зямля,
Здаецца, усё тое самае,
Ты прыехаў з аднаго свайго дома ў другі.

Румыны і малдаване гавораць на адной, румынскай мове. Гэта адзін народ, які воляй гісторыі апынуўся ў розных дзяржавах. Малдова ўваходзіла ў склад Румыніі да 1940 года, калі па пакце Молатава-Рыбентропа Сталіну дасталіся землі Малдовы, якія ў свой час уваходзілі ў Расійскую імперыю.

Zdob şi Zdub, адна з самых папулярных каманд Усходняй Еўропы, удзельнічае ў конкурсе «Еўрабачанне» ад Малдовы трэці раз. У 2005 годзе, калі Малдова ўпершыню далучылася да гэтага конкурсу, яны занялі 6 месца, а ў 2011-м былі на 12-м.

Сёлета яны выступаюць разам з папулярным аркестрам народнай музыкі Frații Advahov, створаныя двума братамі Адвахавымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Удар па Харкаве: параненыя 11 чалавек, пад заваламі дома знайшлі целы трох чалавек

Навукоўцы хочуць уключыць тэрыторыю былога Кахоўскага вадасховішча ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

«Яна змяніла маё жыццё». Маляваныч сустрэў каханне — гэта беларуская мастачка7

«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа10

Расія атакавала Кіеў балістыкай. Пра яе набліжэнне нават не папярэдзілі1

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі21

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць1

У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую5

«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць