У сейме Латвіі ствараюць дэпутацкую групу «За дэмакратычную Беларусь»
У сейме Латвіі прынялі рашэнне аб стварэнні дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь», паведамляе кабінет прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай.

Гэтая група дазволіць абараняць правы беларусаў у Латвіі, не дапускаць іх дыскрымінацыі і дапамагаць з легалізацыяй.
Па словах прадстаўніка Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзькі, група сяброў Беларусі яшчэ на стадыі фармавання зрабіла нямала для беларусаў. Таксама дзякуючы ёй 8-9 чэрвеня адбудзецца рабочы візіт Святланы Ціханоўскай у Рыгу.
-
Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі
-
У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале
-
У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу
Каментары