Эканоміка

У Мінску з’явіўся новы сэрвіс пракату самакатаў. Колькі каштуе?

Сёння, 7 чэрвеня, у Мінску з'явіўся новы кікшэрынгавы сэрвіс Whoosh. Гэта расійскі сэрвіс. Яго адрозненне ў тым, што самакаты нельга пакінуць на вуліцы, дзе хочацца, паведамляе Citydog.by

Як працуе кікшэрынг (пракат самакатаў)?

Усяго на мінскіх вуліцах сэрвіс выставіў больш за 2000 новых самакатаў. Узяць і пакінуць іх можна толькі на віртуальнай паркоўцы, пазначанай у мабільнай праграме. У сэрвісе запэўніваюць, што ўсе паркоўкі размешчаныя ў крокавай даступнасці адна ад адной і пакрываюць не толькі цэнтр, але і спальныя раёны.

А яшчэ сэрвіс дамовіўся з гарадской адміністрацыяй, каб нанесці разметку ў месцах віртуальных парковак, — так будзе прасцей іх знайсці і пакінуць самакат у правільным месцы.

Хуткасць самакатаў абмежаваная распрацоўшчыкам 25 км/г. Кожнаму карыстальніку перад першай паездкай будзе прапанавана прайсці ў мабільнай праграме навучальны інструктаж.

Таксама варта ведаць, што ў Мінску ёсць зоны, не прызначаныя для руху электрасамакатаў — напрыклад, прамысловыя кварталы. Пры ўездзе ў забароненую зону прылада выдае спецыяльны гукавы сігнал і спыняецца. Усе зоны адзначаныя ў мабільнай праграме.

І колькі гэта каштуе?

У базавым тарыфе старт паездкі каштуе 1 руб., хвіліна — 20 капеек.

Кошт паездкі змяняецца па алгарытме дынамічнага цэнаўтварэння — у залежнасці ад попыту, колькасці даступных самакатаў, іх зараду і іншых параметраў. Для тых, хто карыстаецца самакатамі рэгулярна, ёсць магчымасць падпісацца на Whoosh Pass — тады не трэба будзе плаціць за старт паездкі.

Для новых карыстальнікаў дзейнічае зніжка па прамакодзе FIRSTRIDE, яго трэба актываваць да старту паездкі.

Whoosh — чацвёрты кікшэрынг, які пачаў працу ў Мінску. Акрамя яго ў сталіцы працуюць беларускія Kolobike і Eleven, а таксама казахскі Jet.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі8

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой58

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку6

«Анёл» згарнуў лагер, але пошукі 72‑гадовай пенсіянеркі пад Крупкамі працягваюцца

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя3

Сталі хадзіць павольней? Магчыма, праблема ў вушах, а не ў суставах

Сацсеткі ў шоку, як выглядае Аляксандр Рыбак праз 17 гадоў пасля перамогі на «Еўрабачанні»8

За якія відэа ў сацсетках могуць прыцягнуць да адказнасці? І размова не пра пратэсныя ролікі5

Што цяпер з 11‑гадовай школьніцай, якую ў Гомелі пакусалі бяздомныя сабакі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі8

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць