Здароўе

Гадамі штодзень вісеў на турніку і вырас на 8 сантыметраў. Рэальна?

Дызайнер Апці Эзіеў нядаўна выклаў відэа з гісторыяй свайго самаўдасканалення. Ён пахваліўся, што змог вырасці на 8 сантыметраў дзякуючы фізічным практыкаванням — вісеў на турніку і выцягнуўся. «Нерэальна!» — кажуць доктар і фітнэс-трэнер.

Фота: Інстаграм

«Я пачаў вісець на турніку інтэнсіўна з 2007 года, каб вырасці, бо быў малы і, магчыма, такім бы і застаўся. Медсястра ў 11 класе сказала, што мне абавязкова трэба пачаць вісець на турніку, каб не застацца нізкім. Я прыслухаўся і вісеў усе гэтыя гады, дадаў у зале з 2018-га яшчэ пару ўласных варыянтаў практыкаванняў для магчымага росту», — падзяліўся Апці Эзіеў і выклаў відэа адмысловай трэніроўкі.

Ці варта паўтараць эксперымент?

Траўматолаг-артапед Рустам Айзатулін паставіўся да такога вельмі скептычна. Доктар кажа, што ў дарослым узросце гэта немагчыма. Ён тлумачыць: ёсць зоны росту, за кошт якіх адбываецца рост канцавін і хрыбта. Але нават калі такія ўчасткі застаюцца незакрытыя да 20 год, пасля 15—18 гадоў яны ўжо не так актыўныя.

«Таму калі мы гаворым пра падлетка 14—16 год, то так, у гэты перыяд скокі росту могуць быць. Калі пазней — не, — кажа доктар.

З 18 да 20 гадоў можна вырасці максімум на паўсантыметра, дадае Айзатулін. Заняткі спортам таксама ў гэтай справе ніяк не дапамогуць. 

«Ва ўсім свеце тысячы спартсменаў, якія займаюцца і не растуць. Нават калі ў такім узросце калоць гармоны, то гэта немагчыма. 

Вісенне на турніку да росту канцавін не прыводзіць. Такім чынам можна зрабіць хрыбет больш эластычным, але гэта ў будучыні прывядзе да траўм. Гэта шкодна», — папярэджвае артапед.

Тэарэтычна, калі ў чалавека скаліёз і ён крыху выраўняе спіну, то тут магчыма змена росту на 1—2 сантыметры. Проста за кошт таго, што вось хрыбта стала больш вертыкальная. Дый наогул выпрастаная спіна робіць чалавека візуальны вышэйшым.

Рэзкі рост у дарослым узросце мусіць наадварот насцярожыць — бо ён можа быць выкліканы эндакрыннымі праблемамі.

«Рост вызначаецца генетыкай і добрым харчаваннем у дзяцінстве ў перыяд інтэнсіўнага росту. Заявы аб тым, што можна вырасці, павісеўшы на турніку, мякка кажучы, хітрасць, — лічыць і Андрэй Ткачоў, які ў мінулым працаваў фітнэс-трэнерам.

— Вісенне на турніку не можа паўплываць на генетыку, а расцягнуць косткі немагчыма. Можна дабіцца кароткачасовага эфекту на сантыметр-паўтара максімум з-за дэкампрэсіі пазванкоў. Але той самы эфект дасягаецца ў сне. Калі мераць рост раніцай, адразу пасля таго як устаць з ложка, і ўвечары, то можна заўважыць невялікую розніцу, але яна неістотная». 

Ткачоў звяртае ўвагу тых, хто думае, ці не паўтарыць эксперымент: вісець на турніку можа быць супрацьпаказана з-за залішняй вагі ці парушэнняў апорна-рухальнага апарата.

Чытайце таксама:

Tech neck: што смартфоны робяць з нашым целам?

Паляпшаем здароўе костак: вось што для гэтага трэба есці

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць