«Мужыкоў ужо не засталося ў «ЛНР». З атрада ў 600 чалавек засталося 30»
Добраахвотнік-кадыравец распавёў, што луганскія шахцёры ваююць пад пагрозай рэпрэсій, у старых касках, у баі не патрэбныя і масава гінуць.
Пра гібель у баях за Севераданецк батальёна ЛНР, распавёў добраахвотнік-кадыравец Аляксандр Валажанін («Якудзэ»). 13 чэрвеня ён апублікаваў на сваёй старонцы УКантакце некалькі відэаролікаў, паведамляе тэлеграм-канал «Можем объясниить»
Якудзэ (да вайны — чалябінскі відэаблогер) гутарыць з байцамі 2-га батальёна рэзервістаў ЛНР, былымі шахцёрамі. «У іх абавязалаўка. Проста забіраюць і адпраўляюць. Кажуць, мужыкоў ужо не засталося ў ЛНР, усе на вайне. Не пойдзеш — крыміналка і штраф, — распавядае Якудзэ. — Вось цяпер з імі пагаварыў, ад 100 чалавек іх засталося 30, астатнія ўжо загінулі пад бамбёжкамі тут».
У каментарыях да відэа ён удакладняе, што ўсяго ад батальёна ЛНР у 600 чалавек засталося 30 байцоў, хоць ад іх усё роўна «толку мала». Ролікі Валажанін публікаваў ужо ў піцерскім шпіталі: ён быў паранены і страціў правае вока.
Каментары