Усяго патроху

Развод у ложку

Для душэўнага і фізічнага здароўя, спрыяльнага маральнага клімату ў сям’і і добрага сну сужэнцам трэба спаць асобна ці на вельмі шырокім ложку, лічаць брытанскія навукоўцы.

Для душэўнага і фізічнага здароўя, спрыяльнага маральнага клімату ў сям’і і добрага сну сужэнцам трэба спаць асобна ці на вельмі шырокім ложку, лічаць брытанскія навукоўцы.

Пытанне шлюбу кожны вырашае сам для сябе, але пераважная большасць людзей раней ці пазней знаходзіць сабе спадарожніка жыцця, з якім пачынае жыць разам. Пары, якія толькі пачынаюць сумеснае сужыццё на адной тэрыторыі, хутка сутыкаюцца з такім пытаннем, як сталы сумесны сон, калі, канечне, не браць у разлік сітуацыі каралёў і гаспадароў сярэднявечных замкаў, дзе ўвесь агромністы дом падзяляўся на мужчынскую і жаночую паловы, а муж і жонка сустракаліся па вялікіх святах. Уласна, большая частка сужэнцаў знаходзіць куды больш пераваг, чым недахопаў у сумесным сне і зусім не пераймаюцца з гэтай нагоды. Аднак апошнія навуковыя даследаванні даюць гэтым людзям нагоду сур’ёзна перагледзець свае погляды.

Высветлілася, што агульны ложак вядзе да памяншэння якасці сну, бо людзі рэгулярна будзяць адзін аднаго цягам ночы.

Сямейныя пары, якія спяць разам, на 50% часцей адчуваюць і вонкавае парушэнне сну, чым людзі, якія спяць асобна. Гэта выклікае напружанне ў сямейных адносінах, а таксама праблемы са здароўем, справакаваныя недахопам сну, такія, як хваробы сэрца і дэпрэсіі.

Многія сужэнцы прызнаюць, што ўвесьчаснае адчуванне храпу, зубоўнага скрыгату і мятання па ложку партнёра – адчуванні малапрыемныя і незайздросныя, аднак яны працягваюць спаць разам, бо ў сацыяльна-культурным сэнсе гэтаму надаецца вельмі вялікая значнасць.

Аднак навукоўцы, што сабраліся на Брытанскім фестывалі навукі на спецыяльны семінар па сну, лічаць, што не трэба трываць і чакаць праблем з здароўем альбо разводу, а спакойна пагутарыць з сужэнцам і перайсці да раздзельнага сну.

Доктар Ніл Стэнлі, эксперт сну з універсітэцкага шпіталю Норфалку, лічыць, што нармальны двухмесны ложак павінен быць у шырыню не менш чым паўтара метра.

Доктар Стэнлі, які заявіў, што спіць у розных ложках з сваёй жонкай, адзначыў, што канцэпцыя сужэнскага ложка як месца інтымнага тэт-а-тэту з’явілася ў Брытаніі ў віктарыянскія часы. Аднак інтымнасць добрая толькі для эмацыйнага здароўя. Фізічнаму і маральнаму здароўю сумесны сон аніяк дапамагчы не можа.

Таму доктар лічыць, што сон па сваёй прыродзе з’ява эгаістычная, таму дзяліць ложак нельга ні з кім.

Паводле Газета.ru

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе20

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»6

У Віцебску дзяўчына зачыніла сабаку ў камеры захавання. Яе шукае міліцыя3

Найбуйнейшы тэрмінал Расіі на Чорным моры спыніў экспарт нафты пасля атакі ўкраінскіх дронаў2

Каля Егіпта на фоне іранскага крызісу знайшлі вялікае радовішча прыроднага газу

Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда ФОТЫ1

Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА5

Самая паспяховая беларуская бізнэсвумен удвая павялічыла прыбытковасць здабычы рыбы на Далёкім Усходзе5

Амаль паўтары тысячы гектараў на Гомельшчыне больш не будуць лічыцца радыяцыйна небяспечнымі5

Сельскую гаспадарку Дубровенскага раёна даручылі ратаваць бізнэсмену Баскіну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе20

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць