Грамадства

Беларусу, які падпаліў дзверы пасольства ў Бруселі, далі тры гады ўмоўна

І гэта мінімальна магчымае пакаранне, піша «Зеркало».

Гісторыя з судовым працэсам над ураджэнцам Беларусі Антонам, які ў мінулым годзе падпаліў дзверы беларускай амбасады ў Бруселі, скончылася адносна добра: замест драконаўскіх 15-20 гадоў, якія «свяцілі» яму па бельгійскім заканадаўстве, ён мае найбольш мяккае пакаранне — тры гады ўмоўна. Пра гэта сам беларус распавёў рэдакцыі.

Нагадаем, Антон, які пражывае ў Бельгіі, у ноч з 8 на 9 жніўня мінулага года падпаліў дзверы амбасады Беларусі ў Бруселі — такім чынам ён хацеў паказаць, што «беларусы за мяжой памятаюць пра фальсіфікаваныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў і трохі прычыніць шкоду».

З-за таго, што ў будынку знаходзіўся ахоўнік (на шчасце, ён не пацярпеў), беларуса абвінавацілі ў «падпале ноччу будынка, у якім знаходзіліся людзі». Згодна з бельгійскім Крымінальным кодэксам, за такі ўчынак можа пагражаць ад 15 да 20 гадоў зняволення.

Тым не менш суддзя, пракурор і адвакат Антона, улічваючы яго станоўчыя характарыстыкі і змякчальныя абставіны, прыйшлі да кампрамісу — прызнаць беларуса вінаватым з адмовай ад выканання пакарання ці ж у якасці альтэрнатывы прысудзіць грамадскія працы.

Праўда, пасля справу ўсё ж перадалі ў суд вышэйшай інстанцыі. Аднак пры гэтым з Антона знялі абмежаванні на выезд з Бельгіі, і ён нават паспеў з'ездзіць у Харкаў з гуманітарнай місіяй.

У выніку суд вынес беларусу найбольш мяккі па яго артыкуле прысуд — тры гады ўмоўна. Менавіта такое пакаранне для яго запытаў пракурор.

Як распавёў Антон, калегія суддзяў пасля нарады вырашыла, што наогул адмовіцца ад пакарання або абмежавацца грамадскімі працамі было б незаконна.

— І сапраўды, мяркуючы па мясцовым КК, гэта так, — адзначыў ён.

Рабіць выключэнне дзеля беларуса таксама не сталі, каб не ствараць прэцэдэнт з рызыкай, што каму-небудзь захочацца паўтарыць яго ўчынак.

Па словах Антона, у дакументы звесткі аб судзімасці ўсё ж унясуць, але праз тры гады яе можна будзе зняць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію54

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць