Афіша

17 верасня – інтэрактыў у Гродне

Усе ахвочыя запрашаюцца на першую ў гісторыі інтэрактыўную рэканструкцыю падзей верасня 1939 года.

У чацвер 17 верасня ў Гродне адбудзецца першая у гісторыі інтэрактыўная рэканструкцыя падзей верасня 1939 года «На крок ад заўтра».

Узяць удзел зможа ўзяць кожны прысутны. Таксама чакаецца прэзентацыя ўнікальных фота з гісторыі міжваеннай Гародні, музычна-вершаванае прадстаўленне «Сага пра Гародню» па матывах гарадзенскай лірыкі першай паловы ХХ ст.

Адбудзецца і першы ў гісторыі Гродна публічны беларуска-польскі «круглы стол», удзел у якім возьмуць беларускія і польскія гісторыкі і публіцысты. Асноўныя пытанні, якія будуць вынесеныя на абмеркаванне:

Якое месца занялі вераснёўскія падзеі 1939 года ў беларускай гісторыі?

Якое значэнне мелі гэтыя падзеі для гісторыі Другой Сусветнай вайны?

Ці можна разглядаць падзеі 17 верасня ў адрыве ад савецкіх рэпрэсій 30-50-х гадоў?

Мы кажам вызваленне ці акупацыя Беларусі, разважаючы над наступствамі верасня 1939 года для гістарычнага лёсу беларускага народу?

Ці можа беларуская ацэнка гэтых падзеяў адрознівацца ад польскага погляду на 1939 год?

Свае даследаванні і погляд на падзеі 70-і гадовай даўніны ў Беларусі прадставяць, між іншых, Алесь Смалянчук «Камуністычныя рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі. Верасень 1939-чэрвень 1941 гг»; Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч «Гародня і гарадзенцы ў вераснёўскіх падзеях 1939 года»; Дзмітры Люцік «Вайсковая аперацыя Чырвонай Арміі. 17-25 верасня 1939 года»; Андрэй Пачобут «Абарона Гародні ў верасні 1939 года»; Антон Астаповіч «Ушанаванне памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій», ды інш.

Запрашаюцца усе ахвотныя.

Чацвер, 17 верасня, Гродна, 18.30 па адрасе: вул. Будзёнага 48а, памяшканне ТАА «Палоніка» (зала ў дворыку будынка).

Блог Гродно s13

Каментары

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку7

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі будынкамі Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку7

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць