Грамадства33

Лукашэнка заявіў, што Мінск не хоча ваяваць, а ён і Пуцін нікога не шантажуюць ядзернай зброяй

Напярэдадні 3 ліпеня Аляксандр Лукашэнка выступіў з прамовай у Палацы Рэспублікі, дзе сабралі некалькі тысяч чалавек: чыноўнікаў, прадзяржаўных актывістаў і артыстаў, ветэранаў.

Лукашэнка не абмінуў тэму вайны ва Украіне. Ён заявіў, што Мінск не хоча ваяваць ва Украіне і што ніводнага беларускага салдата зараз там няма.

Пры гэтым ён распавёў, што нібыта некалькі дзён таму ўкраінскія войскі спрабавалі нанесці ўдар па вайсковых аб'ектах Беларусі, але ўсе ракеты былі перахопленыя. Трэба адзначыць, што пра спробы атакі на беларускія вайсковыя аб'екты не паведамлялі ні беларускія крыніцы, ні ўкраінскія. Ніякіх фота ці відэа ў публічным доступе не з'яўлялася.

Таксама Лукашэнка дадаў, што ён і Уладзімір Пуцін нікога не шантажуюць ядзернай зброяй. Нагадаем, што пры канцы чэрвеня падчас сустрэчы з Пуціным у Санкт-Пецярбургу Лукашэнка гаварыў пра неабходнасць «люстранога» адказу на дзеянні НАТА. Гаворка шла пра магчымасці размяшчэння ядзернай зброі. 

Каментары3

  • Коленька
    02.07.2022
    Бацька забыў выпіць таблеткі. Зноў!
  • Зубр
    02.07.2022
    Iлжэть як заужды
  • Пеця
    03.07.2022
    Хлуслiвая ....

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка18

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»21

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»81

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць