Эканоміка11

Рэйтынгавае агенцтва Fitch можа прызнаць дэфолт па беларускіх еўрааблігацыях

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце з узроўню ССС да пераддэфолтнага С, што азначае пачатак дэфолту або працэсу, падобнага да дэфолту, або бяздзейнасць эмітэнта. Так агенцтва адрэагавала на нядаўняе рашэнне беларускага ўрада і Мінфіна выконваць абавязацельствы па еўрааблігацыях у беларускіх рублях, піша Reform.by.

«Паніжэнне рэйтынгу адбылося пасля абвяшчэння Міністэрствам фінансаў 29 чэрвеня аб сумеснай пастанове Савета Міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі аб тым, што плацяжы па еўрааблігацыях у далярах ЗША замест гэтага будуць пераводзіцца ў беларускіх рублях на рахунак у «Беларусбанку», даступны плацежнаму агенту. Першы плацеж у мясцовай валюце для выплаты працэнтаў па еўрааблігацыях 2027 года ў далярах ЗША быў зроблены 29 чэрвеня, у дзень аб'яўлення. Гэта супярэчыць дакументацыі па аблігацыях, якая не дапускае разлікаў у альтэрнатыўных валютах», — гаворыцца ў паведамленні Fitch.

Агенцтва адзначае, што льготны перыяд па гэтым плацяжы заканчваецца 13 ліпеня. Калі ён не будзе зроблены ў адпаведнасці з умовамі эмісіі, то Fitch будзе лічыць гэта дэфолтам і зробіць адпаведныя рэйтынгавыя дзеянні.

«Калі плацяжы па еўрааблігацыях 2027 г. у адпаведнасці з першапачатковымі ўмовамі не будуць зробленыя да канца льготнага перыяду, 13 ліпеня, Fitch будзе лічыць гэта дэфолтам», — гаворыцца ў паведамленні.

Дэфолтам агенцтва таксама будзе лічыць абмен еўрааблігацый на дзяржаблігацыі, размешчаныя на ўнутраным рынку, намінаваныя ў далярах, але разлікі па якіх будуць весціся ў беларускіх рублях.

«Fitch, верагодна, палічыць гэта абменам праблемнага доўгу і, такім чынам, дэфолтам у адпаведнасці са сваімі крытэрыямі, улічваючы, што маецца на ўвазе, што дэнамінацыя плацяжоў па аблігацыях прывядзе да істотнага пагаршэння ўмоў і будзе неабходная, каб пазбегнуць традыцыйнага дэфолту па плацяжах», — адзначылі ў агенцтве.

Каментары1

  • Жар
    08.07.2022
    У беларускай сталіцы, і вакол яе (колькі вока бачыць) усё спакойна. Бургер-кінг працуе ў нармальным рэжыме, няма недахопу тусьні ў KFC, Крышталь трашчыць, кавярні ды рэстараны не пустуюць, у крамах ажыятажу няма, Мінск-сіті актыўна засяляецца, золатавалютны рэзерв расьце, неба чыстае, галовы не баляць. Ну, што вам яшчэ расказаць пра дэфолт ?

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць