Меркаванні88

Сяргей Навумчык: У Вільні Лукашэнка маўчаў

Пра ролю беларускай дэлегацыі ў падзеях студзеня 1991 году ў Вільні «Нашай Ніве» расказаў былы дэпутат ВС Сяргей Навумчык.

Пра ролю беларускай дэлегацыі ў падзеях студзеня 1991 году ў Вільні «Нашай Ніве» расказаў былы дэпутат ВС Сяргей Навумчык.

Адразу пасьля штурму віленскага тэлецэнтру, раніцай наступнага дня, дэпутаты Апазыцыі БНФ запатрабавалі зьмяніць парадак дня сэсіі ВС і падтрымаць незалежнасьць Летувы. Дэбаты былі вострымі. Наш праект заявы не прайшоў, але яго падпісала штосьці каля 80 дэпутатаў. Таксама, Вярхоўны Савет вырашыў стварыць дэлегацыю, каб выехаць у Вільню. Старшынём прызначылі Ніла Гілевіча, былі там Лукашэнка, дэпутат ад вэтэранаў Шабашоў, ад БНФ уключылі толькі Валянціна Голубева.

У перапынку на пасяджэньні апазыцыі мы вырашылі, што накіруем сваю дэлегацыю. Вызначылі тры чалавекі — Барыс Гюнтар, Ігар Пырх (палкоўнік міліцыі, пасьля путчу ён узначаліць адмысловую камісію па ГКЧП, некалькі гадоў таму ён пайшоў з жыцьця), і я. І далей выйшла вось што.

Для афіцыйнай дэлегацыі пачалі фармаваць «картэж суправаджэньня» — аўтамабілі ДАІ з мігалкамі. Гэта заняло нейкі час. Мы ж хутка селі ў аўто (разам з намі быў супрацоўнік «ЛіМу» Андрэй Ганчароў) і праз пару гадзінаў былі ў Вільні.

Нас сустрэла дэпутатка, пытаецца, куды паедзеце — у гатэль ці ў ВС? Але рыхтуюць штурм. Вядома, адказалі, што ў ВС. Уся плошча перад будынкам ВС была запоўненая людзьмі — можа быць, дзьвесьце тысяч чалавек. Але «прабірацца» было ня трэба — людзі былі добра арганізаваныя, думаю, і афіцыйная дэлегацыя спакойна прайшла. Вядома, усё гэта (і бэтонныя барыкады) сапраўды рабіла моцнае ўражаньне.

Нас правялі ў залю пасяджэньня ВС, і праз некалькі хвілінаў мне далі слова. Я зачытаў наш зварот са словамі падтрымкі і перадаў Ландсбэргісу. Тады ішла жывая трансляцыя на ўсю Летуву, і якраз у гэты момант нашая «афіцыйная» дэлегацыя засялялася ў гатэль. І яны пачулі мой выступ у фае праз радыётрансьляцыю.

Ніл Гілевіч пачуваў сябе моцна абражаным, што яго апярэдзілі, выступаў ён у літоўскім парляманце толькі на наступны дзень ці нават праз дзень. Але ў тую ноч, па зьвестках летувісаў, рыхтаваўся штурм, і падтрымка ім была патрэбная якраз у той вечар.

Я заўважыў, што ў ахоўнікаў ВС — стрэльбы пачатку стагоддзя; абсалютна ясна, што дэсатны батальён ўзяў бы будынак за пятнаццаць хвілінаў, але было б мора крыві. Аўтаматы Калашнікава былі толькі ў ахоўнікаў Ландсбэргіса. Між іншым, ён прасіў у нас дапамагчы зброяй. Яму здавалася, што тагачаснае кіраўніцтва БССР здольнае падтрымаць Летуву.

Былі мы і на цырымоніі разьвітаньня з загіблымі. Па вяртаньні ў Менск дэпутат Шабашоў, былы першы сакратар абкаму, які выступаў заўсёды з камуністычных пазыцый, сказаў з трыбуны — слухайце, ну калі літоўцам так ня хочацца быць у СССР, можа, давайце іх адпусьцім? Я ня памятаю, каб мы тады абмяркоўвалі бачанае з Лукашэнкам (у мяне з ім не было прыязных адносінаў і тады, ды і вярталіся мы ў розных машынах). Ён, здаецца, увогуле маўчаў. Але бясспрэчна: у тую ноч Лукашэнка ўбачыў, на што здольны народ, калі ён выходзіць бараніць сваю незалежнасьць.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах7

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах7

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць