Вайна

У «ДНР» знялі мараторый на выкананне смяротных пакаранняў

Кіраўнік самаабвешчанай «Данецкай Народнай Рэспублікі» Дзяніс Пушылін падпісаў указ аб унясенні паправак у Крымінальна-выканаўчы кодэкс «рэспублікі», паведамілі ў ягоным «Народным Савеце».

Эйдэн Аслін, Шон Пінэр і Тахар Сааўдун падчас «суда»

Гэтымі папраўкамі здымаецца мараторый на выкананне смяротных прысудаў. Гэта зроблена для таго, каб магчы расстрэльваць украінскіх вайскоўцаў, захопленых расійскімі войскамі ў палон.

Найперш пад смяротнай пагрозай апынаюцца тры ўкраінскія байцы іншаземнага паходжання: мараканец Тахар Сааўдун і двое брытанскіх грамадзян, Эйдэн Аслін і Шон Пінэр. Ім нядаўна «судом» «ДНР» былі вынесеныя смяротныя прысуды.

«Суддзямі» гэтыя людзі кваліфікуюцца як найміты, хоць насамрэч гэта не так. Усе трое былі вайскоўцамі ўкраінскай арміі яшчэ да пачатку вайны і былі даўно інтэграваныя ва ўкраінскае грамадства.

Але характэрная асаблівасць сённяшняй Расіі, а тым больш самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» — дэманстратыўная пагарда да міжнароднага права. Таму хоць з ягонага пункту гледжання вайскоўцы мусяць быць абароненыя, на практыцы гэта можа не спрацаваць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць