Грамадства1010

«Браць на мяжы — нязручна, таму людзям даюць уехаць у Беларусь». Як затрымліваюць тых, хто пасля доўгай адсутнасці вяртаецца з-за мяжы

Праваабаронцы перыядычна паведамляюць пра выпадкі, калі сілавікі затрымліваюць людзей, якія вяртаюцца ў Беларусь пасля доўгага тэрміну знаходжання за мяжой. Па якой методыцы працуюць органы?

З апошніх гучных выпадкаў — затрыманне пасля вяртання з-за мяжы супрацоўніцы EPAM Кацярыны Глінскай. Яна з’ехала з Беларусі ў 2020 годзе, а цяпер вярнулася, каб праведаць сяброўку. Праз нейкі час пасля вяртання дзяўчыну затрымалі ў Мінску, калі яна разам з сястрой ішла да свайго аўто.

Па словах кіраўніка BYPOL Аляксандра Азарава, у тым, што людзей затрымліваюць не на самой мяжы, а ўнутры краіны, няма нічога дзіўнага.

«Канечне, затрымліваць людзей можна проста на мяжы, але рабіць гэта нашмат складаней, чым унутры краіны. Трэба разумець, што чалавек можа перасякаць мяжу ноччу, тады атрымліваецца, што ў 2-3 гадзіны ночы памежніку трэба паведаміць аператыўніку, які паставіў чалавека на ўлік, пра тое, што гэтая асоба ўязджае ў Беларусь.

Вынікае, што нейкаму супрацоўніку МУС ці КДБ трэба ехаць ноччу з Мінска ці з іншага населенага пункта на мяжу і там праводзіць усе працэдуры. Відавочна, што куды прасцей дачакацца, калі чалавек сам прыедзе на месца, дзе яго можна будзе спакойна затрымаць».

Азараў удакладняе, што з гэтага правіла могуць быць выключэнні, калі асоба надта важная для сілавікоў, але калі глядзець на сітуацыю агулам, то такі чалавек усё адно ўжо не зможа выехаць з Беларусі, таму спяшацца няма куды.

«У аператыўнікаў ёсць час падрыхтавацца, каб спакойна затрымаць яго па месцы знаходжання», — адзначае Азараў.

Па яго словах, гэтая сістэма працуе наступным чынам. Калі аператыўнікі з ліку супрацоўнікаў МУС ці КДБ вызначаюць асобу, якую трэба затрымаць, то яны пачынаюць праглядаць звесткі, дзе знаходзіцца гэты чалавек. Сілавікі правяраюць чалавека па базе, дзе захоўваюцца звесткі пра перасячэнне мяжы, глядзяць лакацыю ягонага тэлефона. Калі яны разумеюць, што патрэбны ім чалавек ужо з’ехаў за мяжу, то не заводзяць на яго крымінальную справу, а перш за ўсё паведамляюць у памежны камітэт, што такога грамадзяніна трэба паставіць на кантроль перасячэння мяжы.

«Такі чалавек прыязджае ў пункт пропуску, спакойна праходзіць кантроль і ўязджае ў краіну. Памежнікі ў сваю чаргу інфармуюць аператыўніка, які падаваў заяўку на пастаноўку гэтага чалавека на кантроль, аб тым, што ён прыехаў у Беларусь».

Той факт, што сілавікі часцей за ўсё не заводзяць справы на тых, хто ўжо знаходзіцца за мяжой, Азараў тлумачыць тым, што аператыўнікам проста не патрэбныя гэтыя «вісякі».

«У кожнага аператыўніка ёсць спіс такіх асоб, на якіх яны ўжо сабралі патрэбную інфармацыю і паставілі іх на кантроль перасячэння мяжы. Калі нехта са спіса прыязджае ў Беларусь, то ўжо маючы падрыхтаваны матэрыял, сілавікі звяртаюцца па санкцыю пракурора на вобшук, затрымліваюць чалавека і перадаюць матэрыялы ў Следчы камітэт для завядзення крымінальнай справы. Такім чынам у іх атрымліваюцца добрыя паказчыкі па выкрывальнасці «злачынстваў».

У выніку людзі, якія з’ехалі за мяжу ў 2020-21 гадах, з часам пачынаюць думаць, што калі да іх не прыходзяць з ператрусам, не аб’яўляюць у вышук, то яны нікому не патрэбныя і можна спакойна вяртацца на радзіму. Але сілавікі працягваюць вышукваць людзей, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, пакідалі каментарыі і г.д. Таму адсутнасць відавочнай цікавасці да чалавека з боку сілавікоў яшчэ не сведчыць аб тым, што яго не будуць чапаць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • ололо
    28.07.2022
    Яшчэ цікава, як зараз налагоджана супрацоўніцтва з рф. Калі заехаць праз расею, то як хутка яны дазнаюцца, што ты ўжо можаш быць дома?
  • Smith
    28.07.2022
    Нужен сервис для проверки в базе ты или нет :) Займитесь пожалуйста. План Перамога все дела
  • Кажан
    28.07.2022
    Smith, ды ў чым той сэрвіс дапаможа? Вы можаце ня быць у той базе. Добра працуе "рэнтгэн" лукашолак, якія сядзяць на лавачках, каля пад'ездаў ды глядзяць у ваенны. Й мыш не праскоча побач зь імі. Навошта ім загадзя пужаць людзей?

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года35

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» выпусціла шакалад з начынкай з аліўе ФОТАФАКТ15

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла68

«І тут лінолеум заіскрыў». Касяк пры мантажы ацяплення знішчыў дзіцячы пакой2

Аднаго з пацярпелых арандатараў ГЦ «Беларусь» у Віцебску на гэтым тыдні кідалі на пару сутак у ізалятар

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву10

У Нарвегіі самалёт ледзь не ўпаў у мора пры пасадцы3

У свеце нарадзілася першае дзіця, зачатае дзякуючы новай тэхналогіі апладнення17

Украінскія беспілотнікі атакавалі Казань2

Сёння самы кароткі дзень у годзе і самая доўгая ноч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года35

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Галоўнае
Усе навіны →