Палітвязню Міхаілу Добышу змянілі пакаранне на больш жорсткае — яго пераводзяць з «хіміі» ў калонію
У судзе Круглянскага раёна 25 ліпеня адбыўся суд над жыхаром Баранавіч Міхаілам Добышам па замене «хіміі» на калонію. Суддзя Дзмітрый Сасноўскі пастанавіў перавесці Міхаіла ў калонію трэмінам на 10 месяцаў. У ПУАТ №46 палітвязень утрымліваўся з 12 чэрвеня 2021 года.

Яго абвінавацілі ў тым, што 17 верасня 2020 года ў памяшканні прадуктовай крамы ён з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці і з помсты за выкананне службовай дзейнасці маёра міліцыі Міцуры здзейсніў пагрозу прымянення гвалту (арт. 364 Крымінальнага кодэкса). Яму прызначалі 3 гады «хіміі».
Добыш — адзін з «хімікаў», якіх 15 лютага дапытвалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію».
Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Міхаіл Віктаравіч Добыш.
-
У санаторый пад Маладзечнам завезлі на лячэнне «ветэранаў СВА»
-
«Экстрэмісцкімі» прызналі інстаграм-старонку Канстанціна Каверына і 250 стыкераў
-
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары