Грамадства11

Кастусёў напісаў «чыстасардэчнае прызнанне» на імя Церцеля. Але ў судзе сябе вінаватым не прызнае і гаворыць пра ціск следства

Пратакол чыстасардэчнага прызнання на імя кіраўніка КДБ, напісанага яшчэ ў красавіку 2021 года, праз тры дні пасля затрымання палітыка, сёння ў судзе зачытаў пракурор. У ім ідзе гаворка пра тое, што Юрась Зянковіч прапаноўваў Кастусёву прыняць удзел у зум-канферэнцыях, у якіх ён удзельнічаў.

Лідара партыі БНФ затрымалі ўвечары 12 красавіка ў Шклове, пасля чаго павезлі ў Мінск. Потым стала вядома, што ён утрымліваецца ў СІЗА КДБ.

«Паводле версіі абвінавачвання, Кастусёў дасягнуў таемнага пагаднення з Зянковічам і Шчыгельскім аб захопе ўлады неканстытуцыйным шляхам, а таксама пагадзіўся з іх довадамі аб тым, што гэтыя мэты могуць быць дасягнутыя толькі гвалтоўным чынам», — пішуць дзяржаўныя СМІ.

Па словах пракурора, Кастусёў, знаходзячыся ў сябе дома ў Магілёўскай вобласці, у рэжыме анлайн-канферэнцыі ўдзельнічаў у абмеркаванні плана па захопе ўлады. Рыгор Кастусёў сваю віну ні па адным з прад'яўленых абвінавачанняў не прызнаў.

«Я не прызнаю віну», — заявіў ён у судзе, патлумачыўшы, што ўдзельнічаў у анлайн-канферэнцыі змоўцаў толькі як слухач.

«Вядучым зум-канферэнцый быў Зянковіч і заўсёды вызначаў тэматыку размовы», — цытуе БелТА словы Кастусёва. Па яго словах, склад удзельнікаў зум-канферэнцый пастаянна мяняўся.

З нагоды таго, што змоўцы нібыта планавалі прыцягнуць на свой бок войска і іншых сілавікоў, Кастусёў сказаў так: «Я не веру, што сярод беларускіх генералаў ёсць такія, хто можа здрадзіць Радзіме».

На допыце Кастусёва спыталі, ці агаворваў ён каго-небудзь з абвінавачаных. Ён адказаў: «Я стараўся не агаворваць, дрэнна памятаю».

Палітык заявіў у судзе, што на яго ціснула следства. Па ягоных словах, ягоныя дачка і зяць на некаторы час затрымліваліся. «Калі вашу сям'ю рэпрэсуюць, вы можаце напісаць што заўгодна», — сказаў ён.

Кастусёў меркаваў, што яго могуць затрымаць, але з Беларусі не з'ехаў, хоць у яго было дзе жыць за мяжой. Ён расказаў, што ягоныя зяць з дачкой і чатырма дзецьмі вымушаныя былі з'ехаць з краіны пасля яго затрымання.

Кастусёў сказаў, што папярэджваў Зянковіча і іншых удзельнікаў зум-канферэнцый, што іх могуць праслухоўваць спецслужбы і што гэта будзе мець сур'ёзныя наступствы. Пры гэтым, як вынікае са слоў пракурора, Кастусёў «разумеў, што гэта быў вайсковы пераварот». Следчаму Кастусёў казаў, што «ўспрыняў размовы Зянковіча аб звяржэнні ўрада і падрыхтоўцы вайсковага перавароту проста як балбатню».

Рыгор Кастусёў таксама сказаў, што ніколі не заклікаў да фізічнай ліквідацыі Аляксандра Лукашэнкі. І нагадаў, што ў пачатку сваёй палітычнай кар'еры нават падтрымліваў яго.

«Я толькі прызнаю віну ў тым, што даў гэтым людзям уцягнуць мяне ў гэтыя размовы: аб сілавой змене ўлады, аб трох групах вайскоўцаў, аб фінансаванні гэтага мерапрыемства», — падкрэсліў Рыгор Кастусёў.

Каментары1

  • Адзiн на аднаго тук тук
    01.08.2022
    Кастусеу кастусеу.. усе тое ж самае што i у 37-е г.г.

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць