Свет22

З-за засухі і спякоты стане дэфіцытнай і дарагой бавоўна

Гэта, у сваю чаргу, можа выклікаць далейшы рост цэнаў на адзенне і паперу, паведамляе Bloomberg. Як піша агенцтва, сусветныя цэны на бавоўну павялічыліся на 30%, што стала новым рэкордам з 2011 года.

Збіральніца бавоўны ў Індыі. Фота: Prashanth Vishwanathan/Bloomberg

Індыя, якая традыцыйна лідзіруе па вытворчасці бавоўны, цяпер вымушаная закупляць яе ў іншых краінах. Адзначаецца, што ў сусветным экспарце бавоўны першае месца (33%) займаюць ЗША, а другое — Бразілія (17%). Але вытворчасць бавоўны ў ЗША гэтым летам упала на 28%. Бразілія, у сваю чаргу, вымушаная мець справу з падзеннем аб'ёмаў ураджаю на 30%.

Адзін з найбуйнейшых вытворцаў бавоўны ў Бразіліі Bom Futur засведчыў, што ў 2022 годзе ўраджайнасць знізілася на 27%.

Эксперты мяркуюць, што скарачэнне аб'ёмаў вытворчасці бавоўны і яе падаражанне могуць мець вынікам скачок цэнаў на шэраг тавараў — падгузнікі, футболкі і іншую вопратку, кардон і многае іншае.

Генеральны дырэктар рытэйлера адзення Children's Place Джэйн Элферс лічыць сітуацыю, якая склалася, «велізарнай праблемай». Як піша The Wall Street Journal, каля 40% баваўняных палёў былі закінутыя з-за засухі.

Каментары2

  • Дон Рэба
    21.08.2022
    Як пашанцавала рабсіянам! Яны атрымліваюць бавоўны абсалютна бясплатна!
  • Уладзімір
    21.08.2022
    Неадкладна на ровар і ў ГУМ: накупіць розных шкарпэтак, маек і споднікаў. 
    І пра майткі не забыцца! :))) 

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць