Грамадства

У Гродне пенсіянерку асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» за лайк карыкатуры на Лукашэнку

Cуд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес рашэнне па справе Таццяны Мацяеўскай, якую абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, піша «Вясна».

Вядома, што абвінавачаная родам з Абхазіі. Жанчыне 61 год, яна ўжо на пенсіі, але працуе санітаркай у мясцовым доме-інтэрнаце, дзе пра яе добра адгукаюцца і як пра чалавека, і як пра супрацоўніцу. Таццяну Анатолеўну абвінавацілі ў тым, што 12 жніўня 2020 года і 21 кастрычніка 2021 года яна лайкнула ў аднакласніках карыкатуру на Лукашэнку.

Сваёй віны жанчына на судзе не адмаўляла, пры гэтым бок абвінавачвання настаяў на тым, што гэта яшчэ і «працяглае злачынства». Нібы пасля таго, як жанчына паставіла лайк, гэтая карыкатура пачала паказвацца яшчэ і на яе старонцы. Падчас спрэчак гэтую характарыстыку пракурор усё ж выключыў, запатрабаваўшы ў якасці пакарання для абвінавачанай 2,5 года «хатняй хіміі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»19

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

СБУ заявіла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»7

«А мы ідзём у школу ці ў турму?» Людзі крайне негатыўна ўспрынялі надгляд дзяцей на ўваходзе ў школу12

У дзень нараджэння Адэсы Расія масіравана атакавала горад1

Пуцін абвясціў пра захоп горада, да якога расійскія войскі нават не падышлі19

ЗША зноў ударылі па Іране. Тэгеран атакаваў амерыканскія базы ў Іраку і Іарданіі

Пуцін пракаментаваў заяву Зяленскага пра закрыццё неба над Расіяй для цывільнай авіяцыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»19

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць