Грамадства1111

Не можа згадаць сваё жыццё месяц таму, пазабываў знаёмых. Каскадзёр, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, запісаў відэа з бальніцы

Арцемій Пракапенка цудам выжыў: імавернасць памерці пасля траўм, якія ён атрымаў, была 95%. Хлопец расказаў, што з ім цяпер.

Арцемій Пракапенка. Скрыншот відэа ў інстаграме

Малады блогер-каскадзёр апублікаваў відэа з бальніцы. Бачна, што гаварыць яму даволі складана. 

Кажа, што ўсё яшчэ адчувае сябе дрэнна. Дзякуе дактарам і сябрам за дапамогу. Дадае, што вельмі верыў у тое, што мусіць выжыць, бо не паспеў нават зрабіць прапанову рукі і сэрца.

Арцём распавядае, што мае праблемы з памяццю: ён амаль не памятае ўсе дні пасля трагедыі. А калі хлопцу задаюць пытанні пра тое, што адбывалася ў яго жыцці месяц-два таму, ён далёка не ўсё можа згадаць. Зніклі з памяці і імёны-прозвішчы некаторых знаёмых. 

— Я вельмі моцна пашкодзіў мозг, праз гэта магу трызніць.

Аднаўленне, па розных прагнозах дактароў, зойме ад года да трох. Наперадзе ў Арцёма працяглая рэабілітацыя, на якую неабходна шмат грошай. 

Ён не траціць надзеі стаць тым чалавекам, якім быў. 

— Усё вельмі моцна залежыць ад маёй дысцыпліны, сілы волі. А таксама моцна залежыць ад фінансаў.

Хлопец дзякуе тым, хто данаціў яму на лячэнне. Кажа, што хапала данацераў, якія пералічвалі невялікія грошы — і па 80 капеек, і па 2 рублі. Але адгукнуўшыхся было шмат. 

Цяпер Арцём вучыцца ўсяму нанова. Абяцае паказваць працэс у сацсетках. 

Арцемій Пракапенка да трагедыі

Нагадаем: блогер-трукач Арцемій Пракапенка — адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі, яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў.

На сваёй старонцы ў інстаграме хлопец пазначаў, што 25 разоў рызыкаваў жыццём — менавіта столькі патэнцыйна смяротных трукаў ён выканаў за свае 24 гады. Але ж у гэты раз у Лідзе нешта пайшло не па плане.

Падчас аўтамабільнага шоу «Тачкі. Пікнік», якое праходзіла ля сцен Лідскага замка ў жніўні, адбыўся няшчасны выпадак. Арцемій Пракапенка стаяў на вялікай бочцы. Ён падскочыў і ўжо ў паветры яго на хуткасці збіла адна з машын, якія дрыфтавалі.

На адным з відэа інцыдэнту бачна, што да хлопца, які ляжыць на асфальце, падбягаюць іншыя мужчыны. Яны хутка хапаюць Арцемія за рукі і ногі і выносяць яго з пляцоўкі. Далей шоу працягнулася.

Скрыншот відэа. Якасць палепшана з дапамогай ШІ

У каментары «Анлайнеру» арганізатары шоу падкрэслілі, што на мерапрыемстве дзяжурылі дзве карэты хуткай дапамогі — і медыкі аператыўна аказалі першую дапамогу, пасля якой Арцемія шпіталізавалі ў бальніцу Ліды.

Скрыншот відэа. Якасць палепшана з дапамогай ШІ

Публіку на месцы паспрабавалі супакоіць: абвясцілі, што хлопец толькі зламаў нагу ды атрымаў удар галавы.

@defender_humor Трагедия на Тачки Пікнік 2026 в Лиде. #тачкипикник ♬ оригинальный звук - DEFENDER

Але, як высветліла «Наша Ніва», сітуацыя была больш сур’ёзная. Знаёмыя Арцемія распавялі, што яго перавезлі ў бальніцу ў Мінск — і стан быў сярэдняй цяжкасці.

Пазней сваякі хлопца адкрылі дабрачынны рахунак, сабраныя сродкі з якога пойдуць на аднаўленне каскадзёра. 

Каментары11

  • Сонейка
    02.09.2026
    Шкада хлопца
  • Запомните главное
    02.09.2026
    Рисковать жизнью можно только ради одной цели: спасения других людей.
  • Нефанатка
    02.09.2026
    С одной стороны, жарко парная. С другой стороны - а ради чего он рисковал жизнью? На потеху публике? А стоило ли оно того?

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць