Свет11

Абама: Свету патрэбнае раззбраенне

Прэзідэнт ЗША Барак Абама выступіў са сваёй першай прамовай на сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама выступіў са сваёй першай прамовай на сесіі Генеральнай асамблеі ААН.
Прадстаўнікі іншых краінаў цёпла віталі паўгадзінную прамову першага амерыканскага чарнаскурага прэзідэнта. Абама акрэсліў «чатыры стаўпы» будучыні «якую мы хочам для нашых дзяцей» — атамнае раззбраенне, мір, аднаўленне экалагічнага балансу і эканамічны рост.

«Амерыка будзе жыць у адпаведнасці са сваімі каштоўнасцямі» ў галіне правоў чалавека, паабяцаў Абама. Ён запэўніў, што ЗША будуць з адной меркай ставіцца і да сваіх саюзнікаў, і непрыяцеляў. Ён заклікаў свет да еднасці ў змаганні з агульнасусветнымі праблемамі.

Галоўнымі пагрозамі чалавецтву Абама назваў экстрэмізм, узброеныя канфлікты, распаўсюджванне атамнай зброі і экалагічныя праблемы.

Акцэнт на неабходнасці раззбраення — атамныя арсеналы сёння здольныя знішчыць усё жывое на Зямлі — Абама спраектаваў на бягучую палітычную сітуацыю. Ён заявіў, што Іран і Паўночная Карэя вядуць небяспечную палітыку і панясуць адказнасць, калі будуць працягваць спробы вырабіць атамную зброю.

Тэма дасягнення міру на Блізкім Усходзе таксама была ў цэнтры ягонай увагі.

Сярод іншых краінаў вызначыліся, як заўжды, Лівія і Іран.

Кадафі выступаў гадзіну замест належных яму пятнаццаці хвілінаў.
На час выступу Ахмадзінеджада дэлегацыі ЗША, краінаў Еўрасаюзу і Ізраілю пакінулі залу. Акурат напярэдадні Генасамблеі Ахмадзінеджад чарговы раз запярэчыў факт вынішчэння жыдоў у часе Другой сусветнай вайны. На гэта раз не выцерпела нават саюзніца Ірану Масква. Прадстаўнік МЗС Расіі назваў такія выказванні «знявагай памяці ахвяраў вайны».

Каментары1

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць