Грамадства

На новай экасцежцы парваўся адзін гамак, таму прыбралі ўсе астатнія

Літаральна два дні таму ва ўсіх раёнах Мінска адкрылі новыя зоны адпачынку, якія абсталявалі ў якасці падарунка сталічным жыхарам да Дня горада. У Партызанскім раёне ўтульнае месца для вольнага часу на прыродзе ўладкавалі ў лесапарку ў межах вул. Солтыса і Ваўпшасава і далі яму назву — экасцежка «Лясное царства». Аднак, як паведаміў «Мінск-Навінам» намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна Уладзімір Лебедзь, частка добраўпарадкавання ўжо пацярпела ад рук вандалаў.

У зоне адпачынку ўладкавалі «басаногую» сцежку, усталявалі дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, вяровачны гарадок, дэкаратыўны мангал у выглядзе Змея Гарыныча на ўваходзе. З'явілася і зона для ціхага адпачынку з арэлямі-лаўкай і трыма гамакамі. Адзін з гамакоў і стаў ахвярай вандалаў: ён ужо парваны.

Бачачы такое стаўленне да элементаў добраўпарадкавання, у раёне прынялі рашэнне прыбраць з зоны адпачынку гамакі, у тым ліку ацалелыя. Месцы для іх развешвання застануцца, так што любы госць экасцежкі зможа прынесці свой гамак і адпачыць на ім.

У. Лебедзь таксама дадаў, што будзе разгледжаная магчымасць устаноўкі ў зоне адпачынку відэаназірання, каб папярэдзіць далейшы вандалізм або знайсці і прыцягнуць да адказнасці вінаватых, калі тут разбураць нешта яшчэ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі7

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю23

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны12

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

Лідары Латвіі і Эстоніі заклікалі прызначыць спецпасланніка ЕС для кантактаў з Крамлём2

Моцныя маразы адступілі. Ніжэй за 20 градусаў амаль няма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі7

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць