Сацыяльна-бытавы комплекс для людзей у патрэбе адкрылі ў Гродне. Ён размяшчаецца на вуліцы Маркса, 27, на тэрыторыі былога брыгіцкага кляштара. Адкрыццё было запланавана да Дня горада, піша Hrodna.life.

Комплекс — асобны новы будынак, размешчаны на тэрыторыі кляштара, ля ўваходу з боку Дома сувязі. У гэтым месцы людзі ў нястачы змогуць бясплатна паабедаць, прыняць душ і папраць рэчы. Сталовая разлічаная на 25 чалавек адначасова, кухары плануюць гатаваць больш за сто абедаў штодзень.
Будынак пабудавала каталіцкая суполка Caritas пры падтрымцы Гродзенскага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Комплекс разлічаны на людзей, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, бяздомных або тых, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
Увогуле манахіні кормяць бяздомных у Гродне з 1996 года. Раней іх кармілі на вуліцы Маладзёжнай у манастыры назаратанак. Да 2019-га Caritas дапамагаў сваімі сіламі і дзякуючы спонсарам. Са снежня 2019 года да фінансавання далучылася адміністрацыя Ленінскага раёна.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары