Грамадства11

Часовую павераную ў справах ЕС у Беларусі затрымалі пасля суда над палітвязнямі і каля 2 гадзін утрымлівалі ў міліцыі

Часовую павераную ў справах Еўрапейскага саюза ў Беларусі Эвеліну Шульц затрымалі пасля заканчэння суда па «справе анархістаў» і праваабаронцы Марфы Рабковай і даставілі ва УУС Фрунзенскага раёна Мінска, паведамляе «Позірк».

Эвеліна Шульц. Фота ААН

Яе ўтрымлівалі там каля дзвюх гадзін, паведаміла BPN крыніца ў дыпламатычных колах ЕС.

Пра тое, што здарылася, былі апавешчаныя кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Мінску Дырк Шубель (у сярэдзіне 2021 года па патрабаванні беларускіх уладаў пакінуў краіну і працуе з-за мяжы) і кіраўніцтва ЕС у Бруселі.

Іншых еўрапейскіх дыпламатаў, якія прыбылі 6 верасня на вынясенне прыгавору ў Мінскі гарадскі суд, не затрымлівалі.

Афіцыйнай рэакцыі на тое, што здарылася, ад ЕС і яго беларускага прадстаўніцтва пакуль няма. Невядома таксама, ці складаўся на дыпламатку ў міліцыі пратакол.

Паводле Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах, дыпламаты валодаюць імунітэтам.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пасля вынясення прысуду каля будынка суда былі затрыманыя і дастаўленыя ў Фрунзенскі РУУС таксама некалькі сваякоў асуджаных, праваабаронца Анастасія Лойка і іншыя грамадзяне — усяго не менш за 13 чалавек. Дваіх — Насту Лойку і Данііла Крашэўскага — будуць судзіць, астатніх адпусцілі.

Таксама вядома, што да затрыманых у Фрунзенскі РУУС прыязджаў прапагандыст Рыгор Азаронак. Ён хадзіў з мікрафонам і настойліва патрабаваў ад затрыманых даць каментар. Найбольш «дасталася» ад яго часовай паверанай у справах ЕС у Беларусі Эвеліне Шульц — Азаронак «насядаў» на яе з пытаннямі больш за ўсіх

 

Каментары1

  • Баба Гэля
    08.09.2022
    На фатаздымку - жанчына у нейкiм астрале. На антыдэпрысантах можны значна больш пратрымацца, чым дзьве гадзiны. 

Цяпер чытаюць

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?2

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус запусціў рэсурс для маніторынгу выдачы ДНЖ у розных гарадах Польшчы5

У Мінску прадаюць кватэру, інтэр'ер якой немагчыма забыць, хаця некаму і захочацца4

Беларус Залівака папрасіў у расійскай паліцыі дапамогі. Але ў выніку пашкадаваў2

Беларуска з Германіі павезла дзяцей на радзіму — прыгразілі, што не выпусцяць без беларускіх пашпартоў20

Рак можа быць заразным? Навукоўцы выявілі чацвёрты такі выпадак5

Apple сёння часова выдаляла Telegram3

Залужны: Украіна ніколі не будзе ў НАТА15

Апублікаваныя першыя за некалькі гадоў здымкі Аун Сан Су Чжы

Эквадор паспрабаваў выкарыстаць мадэль Сальвадора ў барацьбе з бандамі. Аднак яна не спрацавала4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?2

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць