Грамадства33

Як беларусы будуць адпачываць на Новы год і ў 2023 годзе

Афіцыйная інфармацыя Саўміна аб пераносе працоўных дзён пакуль ёсць толькі на бліжэйшыя Каляды і Новы год. Даных наконт 2023-га яшчэ няма, але мы вырашылі паглядзець і прыкінуць, якая сітуацыя са святамі і выходнымі нас чакае ў наступным годзе.

Перш чым перайсці да зімовых святаў, распавядзем пра найбліжэйшыя доўгія выходныя — яны працягнуцца з 5 па 7 лістапада, бо апошняя дата — дзяржаўнае свята і выпадае на панядзелак.

Каталіцкае Раство, 25 снежня, будзе ў нядзелю, таму дадатковага адпачынку сёлета не прадбачыцца.

Навагоднія святы таксама выпадаюць на не самыя ўдалыя дні. 31 снежня — на суботу, 1 студзеня — на нядзелю. Але ж колькі год таму ў Беларусі афіцыйна замацавалі як выходны і 2 студзеня, таму адысці ад Новага года можна будзе яшчэ і ў панядзелак.

Праваслаўнае Раство, 7 студзеня, — гэта таксама субота. 8 сакавіка трапіць на сераду і, імаверна, гэта будзе адзін выходны сярод тыдня.

Радаўніца ў наступным годзе — 25 красавіка. Таму, згодна з традыцыяй, беларусаў дакладна чакае адпачынак у нядзелю 23-га, панядзелак 24-га і аўторак 25-га. Але ж у якую суботу мы будзем адпрацоўваць панядзелак, пакуль невядома: 22 красавіка ці праз тыдзень. Ад гэтага будзе залежаць, адпачынак працягнецца тры ці чатыры дні.

А там неўзабаве і майскія. 1 мая выпадзе на панядзелак, 9-га — на аўторак. Хутчэй за ўсё, 8 мая будзем таксама адпачываць, але ж паўстае тое ж пытанне, што і з Радаўніцай: на якую суботу перанясуць панядзельнічную працу.

3 ліпеня, афіцыйны Дзень Незалежнасці, будзе ў панядзелак. 7 лістапада праз год будзе ў аўторак (і зноў могуць атрымацца доўгія выходныя за кошт пераносу панядзелка).

Каталіцкае Раство ў 2023 годзе будзе адзначацца ў панядзелак, што дасць магчымасць пагуляць тры дні. А навагоднія святы з 2023 на 2024 год увогуле расцягнуцца на чатыры дні, бо 1 студзеня будзе ў панядзелак, а 2-га таксама афіцыйны выходны.

Каментары3

  • хх
    12.10.2022
    ніяк...
    нехта можа думаць пра Новы год?
  • хх
    12.10.2022
    дарэчы, што да фота... ну я ж цікавыя фоты люблю)
    але не адразу ацаніла)
    а елачка і снегавічок такія... ну нічога сабе)
    пры ўсёй нашай "любові" да народнай творчасці са старых пакрышак, тут мы бачым досыць такі варты варыянт
  • хх
    13.10.2022
    "А навагоднія святы з 2023 на 2024 год увогуле расцягнуцца на чатыры дні,"

    о, ніўка планаў панастроіла. ажна на 24-ты год... а тут не ведаеш ці дажывеш да гэтага...

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Улады прапануюць новае правіла для прыватных клінік8

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць