Грамадства

Пасол Украіны ў Беларусі: Вялікую небяспеку я бачу ў разгортванні сумеснай групоўкі войскаў

Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім у гутарцы з Delfi ацаніў верагоднасць уступлення беларускіх войскаў на тэрыторыю Украіны. Ён кажа, што не верыць ва ўвядзенне беларускай арміі ва Украіну, але не выключае ўдзелу ў вайне беларускіх вайскоўцаў у складзе сумеснай групоўкі.

Ігар Кізім. Скрын відэа

У інтэрв’ю Delfi Кізім выказаў сумнеў, што кіраўніцтва Беларусі вырашыцца наўпрост адправіць беларускае войска на тэрыторыю Украіны.

«У самім беларускім грамадстве гэты генатып супраць захопніцтва — ён устояны, у адрозненне ад расійскага грамадства, дзе заваёўніцтва на працягу ўсёй гісторыі было галоўнай крыніцай існавання», — мяркуе пасол.

На яго думку, любая поўнамаштабная агрэсія беларускай арміі не будзе прынятая ў грамадстве.

«Для мяне асабіста гэта дастатковая падстава лічыць пагрозу не надта моцнай. Я спадзяваюся на мудрасць народа, і што ўлада да гэтага прыслухаецца», — кажа ён.

Але гэта не значыць, кажа Кізім, што беларускія вайскоўцы нейкім чынам не будуць удзельнічаць у нападзе на Украіну з беларускай тэрыторыі, калі такі зноў адбудзецца.

Да таго ж, працягваецца выкарыстанне тэрыторыі, інфраструктуры, паветранай прасторы Беларусі ў інтарэсах расійскай арміі.

Вялікую ж небяспеку пасол бачыць у разгортванні сумеснай групоўкі войскаў.

Ён звяртае ўвагу на тое, што незразумела будзе, калі «нешта здарыцца», хто будзе наступаць. «Можна сказаць, што гэта не беларускае войска ўступіла, а групоўка войскаў, а хто туды ўваходзіць, ці ўдзельнічаюць там беларускія вайскоўцы — гэта пытанне», — кажа ён.

І тады зноў могуць пачацца «гэтыя гульні, што мы тут ні пры чым». У такім варыянце Кізім бачыць больш пагроз.

«Не столькі трэба баяцца беларускай арміі, колькі прысутнасці тут расійскіх войскаў», — рэзюмуе пасол.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

Праваабаронца Лабковіч атрымаў прапанову аб «супрацоўніцтве»1

Новая мадэль Anthropic вымусіла главу Мінфіна ЗША правесці экстранную нараду з кіраўнікамі найбуйнейшых банкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць