Грамадства33

У Дзятлаве гатовыя ўжо аддаць палац Радзівілаў усяго за тры базавыя

Былы палац Радзівілаў пад Дзятлавам на Гродзеншчыне які ўжо раз выставілі на аўкцыён. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Будынак апынуўся ў раздзеле лотаў, якія гатовыя прадаць за адну базавую. Але, як піша выданне «Вечерний Гродно», набыць палац можна за тры базавыя, то-бок за 96 рублёў.

Фота: au.nca.by

У былым палацы два паверхі, будынак нежылы, але ёсць каналізацыя, электрычнасць, ацяпленне і водазабеспячэнне. Бонусам да палаца ідуць чатыры халодныя пабудовы і склеп. Агульная плошча маёнтка перавышае 1,5 тыс. квадратных метраў.

Цяпер палац знаходзіцца на балансе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Аўкцыён запланаваны на 29 лістапада. Пакупнік лота атрымае права арандаваць зямлю на 50 гадоў, а выкарыстоўваць адрэстаўраваны палац можна будзе як лячэбны, навучальны, навуковы ці спартыўны аб'ект.

Гістарычны будынак, якому больш за 270 гадоў, толькі летась двойчы выстаўлялі на таргі. Першапачаткова за яго прасілі 30 тыс. рублёў, пазней кошт зменшылі да 145 рублёў. Але ахвотных узяць яго і нешта ў ім рабіць не знаходзіцца. Адпужвае, відаць, найперш тое, што будучы пакупнік абавязаны правесці ў палацы рэканструкцыю і пачаць выкарыстоўваць аб'ект не пазней за 5 гадоў з моманту падпісання дамовы куплі-продажу.

Род Радзівілаў стаў ўладальнікам Дзятлава ў XVIII стагоддзі. Гісторыя будаўніцтва палацавага комплексу звязана з князем Ульрыкам Крыштафам Радзівілам. Ягоны бацька Мікалай Фаўстын Радзівіл пачаў узвядзенне палаца. У выніку ў 1751 годзе на месцы спаленага шведскімі войскамі падчас Паўночнай вайны драўлянага замка быў пабудаваны шыкоўны двухпавярховы будынак.

Да канца XVIII стагоддзя побач з палацам быў уладкаваны парк і сажалка з масткамі, павільёнамі, якія не захаваліся. У канцы XVIII стагоддзя палацава-паркавы комплекс Радзівілаў перайшоў ва ўладанне роду Солтанаў, але быў канфіскаваны расійскімі ўладамі за ўдзел гаспадара ў паўстанні 1830—1831 гадоў.

Пасля ў будынку размяшчаліся казармы, затым школа, а ў 1930 годзе былы палац ператварылі ў прытулак для дзяўчынак. З 1950 года тут знаходзілася медыцынская ўстанова. Палацавы корпус і цяпер практычна захоўвае першапачатковы выгляд.

Чытайце таксама:

У Беразіне выставілі на аўкцыён сядзібу графаў Патоцкіх

Колішні палац Радзівілаў у Дзятлаве зноў выставілі на аўкцыён

У Дзятлаве прадаюць палац Радзівілаў. Усяго за 145 рублёў

Каментары3

  • Чел
    21.10.2022
    Ага, ищите придурков. Они отреставрируют, а дальше конфискация. Этот урок уже проходили.
  • Мiхась
    21.10.2022
    На малюнку Н Арды вiдаць яшчэ дзве прымацаваныя да палаца вежы, якiя, на жаль не захавалiся.  
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    21.10.2022
    У 1930-я гг Глыбоцкая філія Польскага краязнаўчага таварыства, сваім коштам, адрэстаўравала вежу-калону ў гонар Канстытуцыі 3 траўня 1793 г... 

    Гадоў 20 таму разам з Мілінкевічам група беларускіх актывістаў (цэлы аўтобус) наведала польскі горад Нідзіца... Там група былых дэпутатаў гарсавета стварыла грамадскую арганізацыю, то бок фундацыю -- даглядае крыжацкі замак: збірае грошы рэстаўруе, праводзіць экскурсіі... Пабывалі і мы ў тым замку, прапанавалі нам апрануць як сапраўдным рыцарам марынаркі, натуральна паабедалі за рыцарскім сталом, папілі... Натуральна, за нас -- за цэлы аўтобус -- таксама нехта заплаціў гэтай фундацыі.
    Рэзюмэ. Гэтым хачу сказаць, што існуе шмат варыянтаў як рэанімаваць той дзятлаўскі палац. Як варыянт стварыць грамадскую арганізацыю, то бок фундацыю, якая будзе праводзіць збор сродкаў любым спосабам, напрыклад, арганізацыяй канцэртаў, а сродкі ад продажу білетаў -- на палац, ці, як ні дзіўна, прапанаваць уладам правесці суботнік, а сродкі -- перавесці на рахунак рэстаўрацыі палаца. Выпуск сувеніраў, а сувенірам можа быць, што заўгодна, напрыклад унікальны дзятлаўскі бальзам...
    Я ведаю, што вы скажаце: Гэта не -- рэальна! Усіх сяброў фонду перасадзяць, як экстрэмістаў! А ці ёсць цяпер, наогул, такая краіна як Беларусь? Ці яна чыясьці прыватная ўласнасць?

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы24

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Абрамовічам. Той прывозіў пасланне ад Пуціна8

Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць пасярод матча з Украінай1

У Расіі пачалі збіраць асаблівыя BMW X6. Дылеры адмаўляюцца браць гэты канструктар2

У Арменіі пачалі падлік галасоў на выбарах

Уладальнік крамы Kropka ў Вільні расказвае, як развіваецца яго бізнэс і ці знайшлі тых, хто разбіў ім вокны1

Траўматолаг назваў самы небяспечны летні абутак для ступняў6

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць