Вайна

Генштаб Украіны: «Шахеды», якія запускаюцца на тэрыторыю Украіны, размяшчаюцца пад Лунінцам

На вайсковым аэрадроме пад Лунінцам размяшчаюцца іранскія беспілотнікі. Пра гэта на брыфінгу заявіў намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УСУ Аляксей Громаў.

«Асаблівая роля адводзіцца авіябазе ў раёне населенага пункта Лунінец Брэсцкай вобласці, дзе размяшчаюцца іранскія беспілотныя лятальныя апараты, а таксама пэўная колькасць іх аператараў», — расказаў ён.

Громаў паведаміў, што зараз ідзе перакідванне ў Беларусь падраздзяленняў расійскай Першай танкавай арміі, у першую чаргу — 2-й мотастралковай дывізіі разам з тэхнікай і мабілізаванымі.

Па словах Громава, для перавозкі ваеннай тэхнікі, абсталявання і асабовага складу на працягу кастрычніка было задзейнічана больш за 1,5 тысячы чыгуначных платформаў, 200 пасажырскіх вагонаў, каля 100 грузавых вагонаў.

Так, на пытанне журналіста, калі будзе сфармавана групоўка, Громаў адказаў, што ў бліжэйшыя тыдні гэтага не чакаецца.

«На працягу бліжэйшых тыдняў гэта (гатоўнасць да паўторнага нападу) не чакаецца. Мы разлічваем, што гэта можа быць не раней, чым праз 2-3 месяцы», — мяркуе Громаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць