Эканоміка33

На «Бабулінай крынцы» вяршкі разліваюць у тэтрапакі з-пад шакаладнага кактэйлю. І гэта не памылка!

Чытачы бабруйскага сайта Komkur.info паведамілі ў рэдакцыю пра дзіўны факт: у малочнай краме вяршкі прадаюцца ў тэтрапаку з-пад шакаладнага кактэйлю. Журналіст схадзіў у тую краму і сам пераканаўся, што так і ёсць.

Прыйшоўшы ў краму, журналіст пацікавіўся, ці ёсць у наяўнасці вяршкі ў тэтрапаку, і яму прапанавалі прадукт, на ўпакоўцы якога напісана: «Веселые внучата. Шоколад. Коктейль молочный».

«Ды вы не сумнявайцеся, там сапраўды вяршкі, — усміхнулася прадавачка, — мы на «Крынцы» пыталіся. Рэальны склад прадукту надрукаваны на абароце».

Сапраўды, у купленым пакунку аказаліся чыстыя вяршкі. А калі журналіст патэлефанаваў на нумар тэлефона, пазначаны для водгукаў і прэтэнзій, то дзяўчына з прадпрыемства распавяла, чаму яны апынуліся ў ёмістасці, прызначанай для кактэйлю. Прычына банальная — праблемы з тарай:

«У сувязі з тым, што цяпер часова ўтварылася нястача ўпакоўкі тэтрапак на вяршкі, кіраўніцтвам было прынята рашэнне наліваць ва ўпакоўку, якая ёсць у наяўнасці, і ляпіць этыкетку з сапраўдным складам прадукту. Прычына недахопу — санкцыі, а тэтрапак французскі. Але цяпер у Расіі вядзецца распрацоўка пакавальнага матэрыялу тэтрапак».

Каментары3

  • 2
    06.11.2022
    Пол курицы уже было)))))))
  • атож
    06.11.2022
    Малако і газіроўку ў кішэню стануць наліваць і ніхто не запратэстуе.
  • Mar
    06.11.2022
    В этой стране везде ложь. Даже на упаковке. Написано одно, а что внутри — неизвестно.

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі4

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за 18 гадоў. І гэта не толькі праз вайну і санкцыі8

У Японіі ўпершыню ў гісторыі штучна вывелі птушаня рэдкага пінгвіна1

Беларуска патаемна нарадзіла дзіця, якое хацела аддаць знаёмым. Усё скончылася трагічна2

Беларус спрабаваў патаемна правезці праз мяжу каштоўную кнігу XVII стагоддзя2

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ператрусаў па справе SALT8

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» абвінаваціла Украіну ў абстрэлах Данбаса да 2022 года і прапанавала здаць Пуціну захопленыя тэрыторыі59

Віцэ-прэм'ера Шулейку панізілі да дырэктара мясакамбіната3

Беларуса звольнілі з працы пасля трох спагнанняў. Ён пайшоў у суд і выйграў

У Інсбруку неабыякавы беларус падставіў нагу, каб чужы груз вагой некалькі сотняў кілаграмаў не зваліўся на зямлю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі4

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць