Грамадства3737

Ціханоўская ўпершыню назвала сябе выбраным прэзідэнтам

Сайт Politico апублікаваў артыкул Святланы Ціханоўскай, у якім яна назвала сябе выбраным прэзідэнтам, назвала беларусаў еўрапейцамі, а таксама паразважала пра рэгіянальную бяспеку.

«Я выбраны прэзідэнт Беларусі, і разам мы пераможам» — так называецца артыкул, у якім Ціханоўская тлумачыць сітуацыю ў Беларусі для заходняй аўдыторыі.

«Я перамагла Лукашэнку на ўсеагульных выбарах 2020 года, пакуль ён не скраў перамогу з дапамогай КДБ, сілавікоў і Пуціна.

Дэмакратычная Беларусь была б катастрофай для пуцінскага ўварвання ва Украіну. Таму, імкнучыся падтрымаць свайго старога саюзніка, расійскі прэзідэнт забяспечыў фінансавую падтрымку, прыслаў прапагандыстаў і падрыхтаваў сілы для ўварвання, а ўзамен ён заручыўся падтрымкай Лукашэнкі для ўварвання ва Украіну», — піша ў артыкуле Ціханоўская.

«Беларусы — гэта фундаментальна еўрапейскі народ. Стагоддзямі мы суіснавалі з літоўцамі, палякамі і ўкраінцамі ў адной дзяржаве. Спроба Расіі адарваць Беларусь ад Еўропы і стварыць рознагалоссі з Украінай супярэчыць нашай гістарычнай памяці, нашаму менталітэту. Беларусы хочуць неадкладнага вываду расійскіх войск з Украіны і Беларусі. Яны прызнаюць Лукашэнку ваенным злачынцам і спадзяюцца, што ён паўстане перад судом. Большасць проста хоча, каб ён сышоў», — дадае яна.

Каментары37

  • Гена
    15.11.2022
    Ціханоўская сказала, ціханоўская адрэагавала, ціханоўская выступіла... Калі ўжо будзе "ціханоўская зрабіла"?
  • Matek
    15.11.2022
    Ta kobieta jest niby prezydentem a nie robi nic dla swojego męża by wyszedł na wolność ,. Śmieszne
  • Сюрпрыз
    15.11.2022
    > Беларусы гэта фундаментальна еўрапейскі народ. 
    https://nashaniva.com/303132

    Ды няўжо? Оёй. Тады давядзецца прыгадаць, што любы еўрапейскі народ ёсць прынцыпова самадастатковым, не шчэміцца ў "адну дзяржаву" з анікім з суседзяў, і тым больш не робіць са сваіх дзетак ментальных расейцаў, як сама Святлана.    

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя15

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі

У Брэсце ў верасні зацвіла акацыя ФОТАФАКТ2

У Швецыі левыя партыі атрымалі большасць на выбарах, прэм’ер пайшоў у адстаўку5

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства4

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў24

Кітай папрасіў Іран стрымаць еменскіх хусітаў1

Пасля Літвы Джон Коўл наведаў і Латвію5

Мемны Андрэй Крываносаў больш не ваенкам Гомельскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя15

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць