Здарэнні11

Уцёк з войска з штык-нажом

Жыхар Бубнаў (Вілейскі раён Мінскай вобласці), 20‑гадовы А., праходзячы службу ў часці №3310 унутраных войскаў у Мінскім раёне, 5 кастрычніка самавольна пакінуў часць.

Пасля гэтага ў вёсцы Раўбічы, пагражаючы вадзіцелю аўтамабіля «Форд» расправай, спрабаваў забраць у яго машыну.

Начальнік прэс‑службы ўнутраных войск Сяргей Кабаковіч расказаў: «5 кастрычніка, знаходзячыся ў сутачным нарадзе, з часці №3310, што дыслакуецца ў вёсцы Аколіца Мінскага раёна, пайшоў вайсковец. З сабой ён прыхапіў штык‑нож. Пасля гэтага ўцякач спрабаваў завалодаць транспартным сродкам цывільнай асобы, але не здолеў і з месца здарэння знік. Н

а наступны дзень, 6 кастрычніка, салдата ў Мінску затрымалі вайскоўцы ўнутраных войск сумесна з супрацоўнікамі міліцыі. Цяпер ён знаходзіцца пад следствам».

Паводле інфармацыі прэс‑цэнтра абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, крымінальная справа па нападзенні на вадзіцеля «Форда» заведзена па артыкуле «Рабаўніцтва». 8 кастрычніка справа ўжо знаходзілася ў ваеннай пракуратуры.

У Даўгінаўскім сельсавеце расказалі, што сям’я хлопца добрая, іх дом узорнага парадку. Служыць А. пайшоў гэтым летам пасля заканчэння Ільянскага тэхнікума. Па папярэдніх дадзеных, на праблемы ў службе бацькам А. не скардзіўся.

Каментары1

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць