Усяго патроху

Cталічная ДАІ пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы

У сувязі з неспрыяльнай дарожнай абстаноўкай сталічная ДАІ і некаторыя іншыя службы Мінгарвыканкама з 9 кастрычніка пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Пра гэта журналістам паведаміў начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Дзмітрый Карзюк.

Паводле яго слоў,

за дзевяць дзён кастрычніка ў ДТЗ у Мінску ўжо загінулі шэсць чалавек,

трое з іх — пешаходы, якія парушылі правілы дарожнага руху. Усяго з пачатку года ў Мінску ахвярамі ДТЗ сталі 56 чалавек, 70% з іх — пешаходы.

Як паведаміў Карзюк,

штодзень з 7 да 11, з 16 да 21 гадзіны, а па неабходнасці і даўжэй супрацоўнікі ДАІ і іншых служб будуць дзяжурыць каля пешаходных пераходаў у месцах найбольш інтэнсіўнага руху транспарту.
Да гэтай работы плануецца прыцягнуць добраахвотныя дружыны агульнай колькасцю каля 400 чалавек, якія дзейнічаюць пры кожнай раённай адміністрацыі.

Работа ва ўзмоцненым рэжыме будзе доўжыцца да асаблівага распараджэння, да стабілізацыі абстаноўкі, сказаў Карзюк.

Закранаючы тэхнічную арганізацыю бяспекі дарожнага руху, начальнік УДАІ УУС паведаміў, што цяпер падрыхтавана тэхнічнае заданне па стварэнні інтэлектуальнай транспартнай сістэмы, заснаванай на відэакантролі дарожнай сітуацыі. У ДАІ разлічваюць, што такая сістэма будзе ўведзена ў дзеянне ў найбліжэйшыя гады.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая87

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

«Белавія» запусціла самы доўгі рэйс у сваёй гісторыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая87

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць