Грамадства

Мінгандлю: Бескантрольнага павышэння цэн не будзе

Адмена абмежаванняў гандлёвых надбавак на большасць тавараў, прадугледжаная пастановай Мінэканомікі Беларусі нумар 141, не павінна выклікаць усплёск цэн.

Пра гэта заявіў 9 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун.

«Кантроль за цэнамі будзе захаваны. Ёсць у нас антыманапольны орган, цэны можна паставіць на месца», — сказаў Вячаслаў Драгун. Ён адзначыў, што ўсплёск цэн звычайна мае сезонны характар. Напрыклад, тавары даражэюць напярэдадні Новага года. «Цэнавая палітыка — гэта перш за ўсё канкурэнтная палітыка. Усякі раз задаюць пытанне аб зніжках, з чаго яны фарміруюцца. Скідкі фарміруюцца менавіта ў выніку таго, што цэны свабодныя», — падкрэсліў намеснік міністра.

У сваю чаргу старшыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў адзначыў, што пасля ўступлення ў сілу пастановы нумар 141 у Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе назірацца пераразмеркаванне цэн.

«Дзесьці і ў больш нізкі бок, але часцей трэба чакаць павышэння, — лічыць ён.
— Людзі павінны адчуць самі, як цана ўплывае на попыт тавару. Не перажывайце, я думаю, глабальных узрушэнняў Беларусь не чакае. Але мы будзем жыць у прынцыпова іншай сітуацыі, у якой кошт тавару будзе вызначаны рыначным попытам. Гэта вялікая карысць для ўсіх».

Як адзначыў дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Аляксандр Ліхачэўскі, прыняцце пастановы нумар 141 — гэта крок наперад. Ён лічыць, што, не патрабуючы, не падводзячы бізнес да рыначных механізмаў рэгулявання цэн, будзе цяжка рухацца далей.

Што датычыцца спісу ў 50 пазіцый тавараў, абмежаванне гандлёвых надбавак на якія плануецца захаваць, Віктар Маргелаў адзначыў, што, магчыма, гэты пералік вельмі вялікі, магчыма, агуркі і памідоры ў яго ўключаць не трэба было — у любым выпадку трэба з нечага пачынаць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры18

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Іран прапанаваў ЗША мірны план з 14‑ці пунктаў. Трамп будзе думаць5

Спікер армянскага парламента: Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню, як Беларусь45

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну36

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры18

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць