Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з апостальскім нунцыем, арцыбіскупам Антэ Ёзічам, паведамляе беларускае замежнапалітычнае ведамства.

Асноўнымі тэмамі гутаркі сталі 30-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам, узаемадзеянне Ватыкана і Мінска, а таксама актуальнае становішча Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь, гаворыцца ў паведамленні МЗС.
У ходзе сустрэчы бакі пацвердзілі імкненне да ўмацавання міжканфесійнага дыялогу, актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах для дасягнення далейшай станоўчай дынамікі ўзаемадзеяння.
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары