Грамадства22

Крымінальную справу завялі на твітарца

Раней мы пісалі пра маладога хлопца, якога асудзілі на «суткі» за тое, што ён «кпіў з расійскіх сілавікоў». Стала вядома, што цяпер яго вырашылі пакараць «крыміналкай».

Фота: сацсеткі

«Наша Ніва» высветліла імя рэпрэсаванага. Максіму Аўчарэнку 24 гады і ён з Мар'інай Горкі. Як мы пісалі ў нашым мінулым артыкуле, хлопец у 2019 годзе паступіў на гістфак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, але быў адлічаны з трэцяга курса (па звестках аднакурснікаў, не па палітычных матывах).

ГУБАЗіКаўцы тады абвінацілі яго ў тым, што ён «кпіў з расійскіх сілавікоў» і «абразіў Лукашэнку» ў сваім блогу Укантакце. Тады яны хлусліва паведамілі, што супраць яго заведзеная крымінальная справа.

Праз паўтара месяцы пасля гэтага ў ягоным твітары з'явіўся допіс пра тое, што ён выйшаў з-за кратаў.

У канале сілавікоў паведамляецца, што супраць хлопца цяпер заведзеная крымінальная справа за «дэманстрацыю нацысцкай сімволікі» па арт. 341-1 КК Беларусі. На відэа сілавікоў дэманструюцца старыя допісы — у асноўным з беларускай і ўкраінскай сімволікай — і нават не ясна: ці была ў хлопца магчымасць іх выдаліць, ці ён быў затрыманы адразу пасля выхаду з-за кратаў.

Чытайце яшчэ:

Затрымалі блогера — вінавацяць у тым, што «кпіў з расійскіх сілавікоў»

Затрымалі адміністратараў «Тыповай Серабранкі», аднаго з найстарэйшых раённых чатаў у Беларусі

Каментары2

  • піші тут
    09.12.2022
    ў сваім блогу Укантакце.
    ==========================
    Спадзяюся апошнія падзеі назаўжды адвадзяць беларусаў ад расейскіх памыйных ямаў Аднакласнікі і Укантакце. Яшчэ да 2020 разумныя людзі крычалі - не карыстайцеся вы гэтымі фээсбэшнымі памыйкамі, ёсць жа Фэйсбук. Дык не, сядзелі, пакуль смажаны певень не клюнуў...
  • дзед-барадзед
    12.12.2022
    піші тут, і Фэйсбук не выратаванне: пасадзіць, мабыць, не пасадзяць, але заблакаваць могуць.
    Але ж "Аднакласнікі" з "ВК" - гэта самаму на сябе пісаць "оперу"!
    Як у старым саўковым анекдоце:
    - Алё, падкажыце, як званіць у КДБ?
    - Набірайце любы нумар, мы вас слухаем!

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома33

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома33

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць