Свет55

Сын Яўгена Прыгожына Павел ваюе ў натаўскай экіпіроўцы

У пачатку снежня прэс-служба «кухара Пуціна» распаўсюдзіла рэзкі адказ на пытанне аб адносінах Прыгожына да экс-кіраўніка Раскосмаса Дзмітрыя Рагожына. Лідар ПВК «Вагнер» заявіў: «Калі б чалавек у натаўскім адзенні наблізіўся да пазіцый ПВК «Вагнер», то думаю, мы адправілі б яго ў пластыкавым мяшку для апазнання».

Аднак яго сын Павел таксама не грэбуе натаўскім рыштункам і адпаведнай расфарбоўкай. У верасні ваенкар КП Надана Фрыдрыхсан сфатаграфавалася з Паўлам на фронце, дзе, як сцвярджаецца, ён ваюе ў бацькавай ПВК. Аналітык Bellingcat Арык Толер апазнаў яго, выкарыстоўваючы фота з акаўнта Паўла Прыгожына, піша «Можем об'ясніть».

На гэтай фатаграфіі галаву Паўла закрывае шлем, падобны на амерыканскі Enhanced Combat Helmet, ён абгорнуты ў чахол натаўскай расфарбоўкі Multicam пад колер усёй амуніцыі гэтага байца. Такі шлем можа каштаваць да 100 тыс. рублёў (каля 4 тысяч беларускіх).

На руках у Паўла — амерыканскія тактычныя пальчаткі для стральбы Mechanix M-Pact. Торс Паўла закрывае брытанская тактычная камізэлька DCS Warrior Assault Systems. Куртцы (у натаўскай расфарбоўцы Multicam, як у Паўла) аддаюць перавагу не толькі найміты Вагнера, але і разведчыкі Мінабароны РФ. Такую вопратку яны купляюць за свой кошт, хоць у войску нават «спяцы» могуць атрымаць вымову ад камандавання за выкарыстанне «варожай» расфарбоўкі, што, зрэшты, многіх не спыняе.

На нагах у сына кіраўніка наймітаў славацкія тактычныя чаравікі Lowa Zephyr, яны каштуюць ад 26 тыс. рублёў (каля 1000 беларускіх), затое калені Паўла Прыгожына пад абаронай айчыннага вытворцы — накаленнікі «Рысь» можна купіць за 3,5 тыс. рублёў (140 беларускіх). Мяркуючы па фота Паўла з мірнага жыцця, ён любіў раскошу, а для гонак на перасечанай мясцовасці аддаваў перавагу канадскаму спартыўнаму квадрацыклу BRP Maverick, які каштаваў ад 2 да 3 млн рублёў (80 000 — 120 000 беларускіх).

Каментары5

  • А вось цікава
    15.12.2022
    А дзе яго пазіцыя, на Байкале ці ў Сочы?
  • даведка
    15.12.2022
    Всё лучшее детям... Пригожина.
  • т
    15.12.2022
    На кувалду его и в пакет, как «повар» до этого каркал

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў6

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску9

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?19

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў6

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць