Грамадства11

У Мінабароны Беларусі ўдакладнілі змест пратакола з Расіяй

Падпісаны ў пачатку снежня вайсковымі ведамствамі Беларусі і Расіі пратакол аб унясенні паправак у пагадненне аб сумесным гарантаванні рэгіянальнай бяспекі ў вайсковай сферы ўдакладняе парадак фінансавання сумесных мерапрыемстваў па забеспячэнні функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Пра гэта паведамілі РІА Навіны ў беларускім Міністэрстве абароны.

Міністэрства абароны Беларусі і Расіі ў пачатку снежня падпісалі пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж краінамі аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў вайсковай сферы ад 19 снежня 1997 года. Падпісанне адбылося падчас візіту ў Мінск 3 снежня міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу, які прыязджаў у Беларусь на перамовы з беларускім калегам Віктарам Хрэніным.

«Пратакол… падпісаны ў мэтах удасканалення нарматыўнай прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў вайсковай сферы. Пратаколам удакладняецца паняційны апарат, парадак планавання і фінансавання сумесных мерапрыемстваў па забеспячэнні функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі», — паведамілі ў Мінабароны.

У ведамстве адзначылі, што «пратакол уступае ў сілу з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сілу, і актуальны ў перыяд дзеяння пагаднення».

Каментары1

  • Саша
    21.12.2022
    Молотов-Рибентроп 2 … и конец будет такой же но теперь для обоих

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране22

Светабнаўляецца22

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

«Не прапусціла служба бяспекі». Польскі банк адмовіў беларусу з ДНЖ, але пратэрмінаваным пашпартам у адкрыцці рахунку для ІП4

Зяленскі мяркуе, што можна дасягнуць міру ва Украіне да лістапада1

Заснавальніка расійскага прапагандысцкага тэлеграм-канала на 2 мільёны падпісчыкаў затрымалі за махлярства

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў28

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі54

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране22

Светабнаўляецца22

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць