Свет

У Бразіліі вызвалілі занятыя пратэстоўцамі палац прэзідэнта і Кангрэс

Паліцыя Бразіліі вызваліла прэзідэнцкі палац Планалту, а таксама будынкі Нацыянальнага кангрэса і Вярхоўнага суда краіны, занятыя пратэстоўцамі — прыхільнікамі былога прэзідэнта Жаіра Балсанару. Па словах губернатара федэральнай акругі Бразіліа Ібанейса Роча, пасля беспарадкаў былі затрыманыя больш за 400 чалавек, піша «Настоящее время».

Яны «заплацяць за здзейсненыя злачынствы», паабяцаў губернатар. Самога Роча на 90 дзён адхілілі ад пасады рашэннем Вярхоўнага суда за «бяздзейнасць і патуранне». Кіраўнік дзяржавы Луіс Інасіу Лула да Сілва заявіў, што ўсе ўдзельнікі беспарадкаў «высвятляюцца і будуць пакараныя».

Калі пачаліся беспарадкі, да Сілва не было ў сталіцы, ён ездзіў у штат Сан-Паўлу, дзе інспектаваў наступствы паводак у муніцыпалітэце Араракуара.

Прэзідэнт увёў у Бразіліа рэжым надзвычайнага становішча, які будзе дзейнічаць да канца студзеня.

У пратэстах у асноўным удзельнічалі прыхільнікі Балсанару, які праводзіў палітыку вельмі правага кірунку. Яны адмовіліся прызнаць яго нядаўнюю паразу на выбарах (Балсанару атрымаў 49,2% галасоў выбаршчыкаў, а Лула да Сілва — 50,8%). Міністр юстыцыі краіны Флавіа Дзіна назваў дзеянні нападнікаў «тэрарызмам» і абвінаваціў іх у спробе зладзіць дзяржаўны пераварот.

Тое, што адбываецца, асудзіў і Балсанару, заявіўшы, што «рабаванні і пранікненні ў грамадскія будынкі парушаюць устаноўлены парадак». Экс-прэзідэнт пакінуў краіну ў канцы снежня, за два дні да заканчэння тэрміну сваіх паўнамоцтваў. Цяпер ён знаходзіцца ў амерыканскім штаце Фларыда, у Арланда.

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць