Усяго патроху33

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў у падтрымку беларускай мовы

Падчас усебеларускага перапісу лепшы штангіст свету расказаў, што вучыўся ў беларускамоўным класе і «вельмі някепска» ставіцца да пераходу беларусаў на родную мову.

Падчас усебеларускага перапісу лепшы штангіст свету расказаў, што вучыўся ў беларускамоўным класе і «вельмі някепска» ставіцца да пераходу беларусаў на родную мову.

Праз месяц алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў выступіць на чэмпіянаце свету ў Карэі. Зараз штангіст займаецца ў цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі», а пасля трэніровак разважае на філасофскія тэмы.

Падчас перапісу Андрэй Арамнаў задумаўся і пра моўную праблему ў нашай краіне. Пытаемся ў чэмпіёна, як ён ставіцца да беларускай мовы.

Андрэй Арамнаў: «Вельмі някепска. У прынцыпе я навучаўся да сёмага класа ў беларускай школе па‑беларуску. Не буду хлусіць, што я дасканала ведаю беларускую мову, але разумець я разумею ўсё цалкам».

Але ідэю правядзення імклівай беларусізацыі Арамнаў не падтрымлівае. На думку найлепшага штангіста свету ў моўным пытанні павінна быць поўная дэмакратыя.

Андрэй Арамнаў: «Я думаю, што гэта павінна застацца на добраахвотнай аснове. Тым больш, што ў нас расейская мова мяшаная. Вельмі шмат беларускіх словаў у нашай расейскай мове. Таму нармальна стаўлюся да беларускай мовы. Галоўнае, каб было зручна, і ўсе адно аднаго разумелі».

Сам Андрэй Арамнаў хоць і пазначыў родную мову беларускай, але размаўляе па‑расейску, са смачнымі ўкрапленнямі беларускіх словаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць