Даследаванне: антыдэпрэсанты могуць выклікаць «эмацыйнае прытупленне»
Часта ад тых, хто прымае антыдэпрэсанты, можна пачуць скаргі на тое, што разам з эмацыйнымі праблемамі знікаюць і фарбы жыцця — усё падаецца бляклым, аднастайным, пачуцці прытупляюцца. Нядаўняе даследаванне паказала: пасля курсу прэпаратаў, што кантралююць сератанін, дабравольцы горш прыходзілі тэсты, звязаныя з эмацыйнай рэакцыяй.

У даследаванні, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Neuropsychopharmacology, 66 добраахвотнікам давалі альбо прэпарат СІЗЗС — эсцыталапрам, альбо плацэба на працягу не менш як трох тыдняў. Потым удзельнікам прапанавалі кагнітыўныя тэсты.
Амаль ва ўсіх тэстах, піша The Guardian, у тым ліку ў тых, што ацэньваюць увагу і памяць, прэпарат не аказаў ніякага ўплыву на вынік. «Прэпарат не робіць нічога дрэннага для пазнавальных здольнасцяў — з гэтага пункту гледжання ён вельмі добры», — кажа галоўная аўтарка працы, прафесарка Кембрыджскага ўніверсітэта Барбара Саакян.
Аднак добраахвотнікі, якія прымалі СІЗЗС, былі менш успрымальныя да навучання з замацаваннем, якое патрабуе, каб людзі рэагавалі на станоўчы ці адмоўны вынік. Удзельнікам паказвалі на экране два варыянты: A і B. Выбар A прыводзіў да ўзнагароды чатыры разы з пяці, тады як B — толькі адзін раз з пяці. Пасля некалькіх хадоў людзі вучацца выбіраць А. Час ад часу верагоднасці мяняліся месцамі, і ўдзельніку трэба было адаптавацца да новых умоў. Група СІЗЗС рабіла гэта значна больш павольна.
Па словах прафесаркі Саакян, такі вынік — у некаторым сэнсе, неад'емны эфект працы антыдэпрэсантаў. «Яны здымаюць частку эмацыйнага болю, што адчуваюць людзі, якія хварэюць на дэпрэсію, але, на жаль, здаецца, яны пазбаўляюць таксама і часткі задавальнення».
Прафесарка Кэтрын Хармер з Оксфардскага ўніверсітэта заявіла, што артыкул дае важную інфармацыю пра дзеянне прэпаратаў СІЗЗС і можа дапамагчы ў распрацоўцы лекаў, у якіх будзе менш пабочных эфектаў. Хармер таксама адзначыла: «Мяне непакоіць тое, што людзі ўбачаць гэта даследаванне і падумаюць, што гэта паведамленне: не прымайце лекі. Аднак гэтая выснова тычыцца не ўсіх — усе людзі ўнікальныя, і лячэнне па-ранейшаму мае тэрапеўтычны эфект».
Каментары
The memory drugs
Make memory snow
I think but I forget
My imagination doesn't know where to go
So it goes to sleep instead
The memory tapes
Of memory fucking
Fill me with regret
Now my memory shapes
Forgot their own names
And I can't get out of bed
Shit!
А вот я принёс вам мета-анализ на 116 477 человек: https://www.thelancet.com/journals/lancet/article/PIIS0140-6736(17)32802-7/fulltext. Так вот, антидепрессанты, оказывается, работают!
А вот 10-15% пациентов с депрессией рано или поздно совершают самоубийство.