Грамадства11

72-гадоваму жыхару Слоніма ўзмацнілі пакаранне і адправілі на «хімію» за рэпост

10 лістапада ў судзе Слонімскага раёна асудзілі 72-гадовага мясцовага жыхара і актывіста Барыса Кучынскага — тры гады «хатняй хіміі». Дзяржабвінавачванне тады настойвала на калоніі, паведамляе «Вясна».

Барыса Кучынскага абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных» (заўв. 1 ч. 3 арт. 203 КК). Усё гэта — за адзін рэпост у «Аднакласніках» допісу пра ўчастковага інспектара міліцыі АУС Ваўкавыска Віктара Лутчанку.

Стала вядома, што пракуратура падала апеляцыйную скаргу на прысуд і Гарадзенскі абласны суд прысудзіў Кучынскаму больш строгае пакаранне — два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Цяпер Кучынскі абскарджвае гэты прысуд у Вярхоўным Судзе.

Каментары1

  • Тэкля
    27.01.2023
    Мабыць, памылка ў тэксце. Абмежаванне волі з адпраўкай у папраўчую калонію не могуць прысудзіць чалавеку пенсійнага ўзросту (непрацаздольнаму). Хутчэй за ўсё яму прысудзілі два гады пазбаўлення волі

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?18

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі

Новы фаварыт знакамітасцяў у пагоні за даўгалеццем: ін’екцыі пептыдаў5

У Мінску сёлета пабудуюць 12‑кіламетровую веладарожку6

У «Беллегпраме» патлумачылі, чаму не трэба зважаць на цану беларускіх тавараў4

ЗША перадалі Украіне двух гуманоідных робатаў, каб праверыць іх у баявых умовах5

Ксенія Сітнік стала мамай12

«Гляджу на твае дзеянні і пытаюся сябе: куды дзеўся той Віктар?» Віктар Юшчанка напісаў адкрыты ліст да Віктара Орбана4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?18

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць