Культура88

Наклад кнігі Юрыя Станкевіча «Апладненне ёлупа» арыштаваны

Днямі у выдавецтве «Галіяфы» выйдзе раман Юрыя Станкевіча «П’яўка». Напярэдадні гэтай падзеі з Юрыем Станкевічам гутарыць журналіст Алена Аўтушка.

Юры Станкевіч жыве ў невялічкім драўляным доме ў раёне барысаўскага завода агрэгатаў. Гэта дом яго старой маці, дом пасярэдзіне старога сада, дом, дзе памірае ад старасці кошка.

Днямі у выдавецтве «Галіяфы» выйдзе раман Юрыя Станкевіча «П’яўка». Напярэдадні гэтай падзеі з Юрыем Станкевічам гутарыць журналіст Алена Аўтушка.

— Чым адметны новы раман, спадару Станкевіч?

— Раман «П’яўка» для беларускай літаратуры, бадай, новая форма, новая ідэя. Гэта раман‑антыўтопія. Дзея рамана адбываецца ў 2050 годзе. Месца — тагачасная Беларусь. Гаворка ў рамане аб тым, што можа стацца з грамадскасцю, калі яна будзе ісці ў тым накірунку, які яна зараз абрала. Я можа дрэнны аналітык і не намагаюся даваць прагнозы, але я маю развітую інтуіцыю, і відавочна, што абраны шлях — шлях самазнішчэння.

— Вы адрасуеце раман адмысловай аўдыторыі?

— Я не збіраюся заваёўваць чытача, для мяне не важна, хто прачытае кніжку. Але мяркую, што найбольш раман можа паўплываць на моладзь правага накірунку. Я, можна сказаць, і сам — правы радыкал.

— Чаму вашых кніг няма ў барысаўскіх бібліятэках?

— Гэта помста. Некалі я быў намінантам на Дзяржпрэмію. Але потым мяне выключылі нават з кнігі «Памяць», дзе адведзены месцы вядомым ўраджэнцам Барысаўшчыны. Я ж сын калабаранта. Мой бацька адсядзеў па 58 артыкуле, сядзеў і ў Карлагу, тым самым, дзе быў Салжаніцын. Зараз арыштаваны ўвесь наклад маёй кніжкі з 600 старонак — «Апладненне ёлупа». Яна ўжо колькі месяцаў ляжыць у сутарэннях Дома друку. Сітуацыя з кнігай звязана з публікацыяй у «Настаўніцкай газеце», галоўны рэдактар якой трапіў пад суд. На мяне ў Мінадуцкацыі нават напісалі два даносы. Тым не менш, па маіх творах напісана каля 10 дыпломаў і 15 дысертацый. Значыць, вывучаюць.

— А то ж. Я знайшла некалькі спасылак на Ваш твор у блогах. Маладзёны раяць адзін аднаму прачытаць Ваш раман «Любіць ноч — права пацукоў».

— Так, студэнты, моладзь чытае. Мая кніга «Мільярд удараў» была намінавана на літаратурную прэмію.Прэмію не далі, але адзін чыноўнік ад літаратуры ў сваім выступе сказаў, што «Мільярд удараў» — «лепшая кніжка года». І дадаў: «хоць погляды аўтара не падзяляю»…

Каментары8

Цяпер чытаюць

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»28

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з Майкам Пампеа, які ў 2020‑м прыязджаў да Лукашэнкі8

У Мінску паказалі «беларускі Майбах» за 110 900 рублёў7

У Польшчы спынілі беларускі аўтобус і выпісалі кіроўцам 34 штрафы4

У Польшчы загарэлася станцыя Starlink, якая дае доступ да інтэрнэту ва Украіне. Не выключаюць дыверсіі

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»20

Расія з 1 лістапада пагражае цалкам спыніць пастаўкі газу ў Арменію3

ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне

Намеснікам украінскага галоўнакамандуючага УСУ Драпатага прызначылі 32‑гадовага айцішніка2

Іван Краўцоў расказаў, дзе цяпер працуе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»28

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць