Эканоміка1717

Лукашэнка назваў столь цэн на расійскую нафту двайнымі стандартамі

Аляксандр Лукашэнка папракнуў краіны Захаду ў падвойных стандартах, у тым ліку ў пытанні «свабоднага рынку», цытуе яго словы прэс-служба.

«Чаму была ўсталявана нейкая столь цэн на галоўны тавар Расійскай Федэрацыі. І не толькі на гэта. І нафта, і нафтапрадукты. Чаму Захад і ЗША пачалі рэгуляваць цэны на нафту і нафтапрадукты? Рынкавая ж у свеце эканоміка», — заявіў Лукашэнка на нарадзе па цэнаўтварэнні.

Па яго словах, усе прывыклі да таго, што «дэмакратыя і свабодны рынак выратуюць свет». «Адкуль гэта прыйшло пасля доўгага перыяду дэкларатыўных цэн у Савецкім Саюзе і рэгулявання ўсіх і ўсяго. Адкуль гэта прыйшло? Рытарычнае пытанне. Амерыканцы, Захад нас заўсёды да гэтага штурхалі: дэмакратыя, дэмакратыя, правы чалавека! Чытай: што хачу, тое і кручу ў краіне, што хачу, тое кажу. А потым 2020-ы год, памятаеце … вось і ўся дэмакратыя», — адзначыў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка падкрэсліў недапушчальнасць неабгрунтаванага росту цэн. «Нуварышы, якія ўчора з'явіліся толькі невядома адкуль, стварыўшы свае сеткі ў гандлі і гэтак далей, пачалі набіваць кішэні, калі заработная плата ў [радавых работнікаў] кампаніі — 500 даляраў, а ў іх у 46 або ў 60 разоў больш. Гэта што, нармальна?» — абурыўся ён.

Каментары17

  • Старков - фальсстарт
    10.02.2023
    Старков, когда развязана захватническая и геноцидная война, тогда, демократия и рынок, отходят на второй план, чтобы остановить убийцу и захватчика...
    Тем более, что наш, дроздовский самородок, по самые уши, залез в эту войну на стороне захватчика.
  • Мойша
    10.02.2023
    Яго не спыталі)))
  • Ёсік
    10.02.2023
    Anatol Starkou, СССР знік, таму што кошты рэгулявалі, сёняшні БССР аніяк не можа ад даляра адысьці і людзі ўсе свабодныя грошы пераводзяць у валюты. Куды прывёў Беларусь ваш кумір без прывацізацыі, мы бачым - колькі знікла заводаў, які раней працавалі.

Цяпер чытаюць

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані8

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані8

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць