Меркаванні22

А хмарачос‑такі будуюць

Прыемна было прачытаць у допiсе «Хмарачосы схавалiся», што будаўнiцтва ў Мiнску высачэзных дамоў‑цылiндраў на вулiцы Танка i хмарачосiка ля Кастрычнiцкай плошчы не адбудзецца ў блiжэйшыя гады. Але радавацца рана. Піша архітэктар Ігар Байцоў.

Прыемна было прачытаць у допiсе «Хмарачосы схавалiся» («НН» №36), што будаўнiцтва ў Мiнску высачэзных дамоў‑цылiндраў на вулiцы Танка i хмарачосiка ля Кастрычнiцкай плошчы не адбудзецца ў блiжэйшыя гады. Але радавацца рана. Піша архітэктар Ігар Байцоў.

Працэс разбурэння ансамблю Кастрычнічцкай плошчы не спынены. Вядома, што наша доблесная Навукова‑метадычная рада пры Міністэрстве культуры афіцыйна вынесла рашэнне аб пазбаўленні будынка цяперашняга музея Вялікай Айчыннай вайны статуса гісторыка‑культурнай каштоўнасці. Зацвярджэнне гэтага рашэння рады Саўмінам, якое можа адбыцца пасля пераезду экспазіцыі музея на новае месца, дазволіць будынак разбурыць.

Побач з Музеем Вялікай Айчыннай вайны iдуць работы па будаўнiцтву 1‑й чаргi нейкага «многафункцыянальнага комплекса павышанай камфортнасцi». На агароджы будоўлi развешаныя выявы праекта: на месцы цяперашняга музея — пустая пляцоўка, а побач — усё той жа нахабны хмарачосiк! Толькi цяпер ён завецца «комплекс».

Пакуль будаўніцтва высачэзных будынкаў часова адкладзена, бо няма грошай у інвестараў, у грамадскасці ёсць магчымасць для праіэстаў супраць іх з’яўлення.

Нават тое, што ўжо пачалi будаваць, парушае ансамбль плошчы завялiкай вышынёю i неадпаведным архiтэктурным аблiччам.

Калi «комплекс» пабудуюць, будзе пахаваная блiскучая iдэя архітэктара I.Лангбарда

— знiкне вiзуальная i прасторавая сувязь Кастрычнiцкай плошчы з велiчным гмахам Опернага тэатра.

Унiкальны будынак Оперы быў запраектаваны як адна з галоўных архiтэктурных дамiнант, што мусіла упрыгожваць гарадскiя панарамы з розных накiрункаў, надаваць iм пазнавальнасць. Пры размяшчэннi новай забудовы гэтага не ўлiчваюць, чым робяць шкоду аблiччу сталiцы.

На мiнскiх Фестывалях архiтэктуры арганiзатары не iнфармуюць гледачоў аб усiм значным, што будзе у Мiнску пабудавана. На выставах не было праектаў гiпермаркетаў «Карона» i «ПраСтор» — велiзарных, але архiтэктурна нiкчэмных, якiя ўзнiклi на вiдных месцах. Не было i праекта нядаўна пабудаванага «Дома Масквы», які грэбуе архiтэктурным атачэннем i прэтэнцыёзна расфарбаваны. Не выстаўлялiся праект расійскай амбасады, што нядаўна пабудавалі ў зялёнай зоне, i праект рэканструкцыi мiнскага цырка з вялiкай сучаснай прыбудовай. Дый многія праекты, што на выставу трапiлi, маюць недахоп — нельга ўявiць, як будзе выглядаць аб’ект у рэальнасці, бо падаюцца найвыгаднейшыя ракурсы i прыхарошаныя колеры.

Каментары2

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Рада Украіны спыніла працу — дэпутаты масава патруціліся

Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала14

Хто той гомельскі гендырэктар прадпрыемства, якога вінавацяць у мільённых махінацыях1

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal3

Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе5

Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча26

Расія не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру3

У Маскве побач з цэнтрам, які распрацоўвае інструменты масавага сачэння за расіянамі, узарвалася машына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць