Грамадства1515

Лукашэнка пра вайну ва Украіне: Калі нехта думае, што адседзімся, то так не будзе

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Імангалі Тасмагамбетавым заклікаў да большага згуртавання ў АДКБ, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Выклікаў дастаткова. Мы рызыкнулі ў сваё старшынства ў праграму запісаць — паспрабаваць вырашыць вось гэтыя праблемы, якія ў нас існуюць. Асабліва на межах дзяржаў — членаў АДКБ. Я нездарма кажу аб вашым вопыце. Памяць у вас выдатная. Вы добра ведаеце і Каўказ, і Цэнтральную Азію. Там у нас праблемы. Давайце паспрабуем іх вырашыць і, наколькі магчыма, з'яднаць Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў гэтыя няпростыя часы. Вы бачыце, што адбываецца па перыметры», — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ўсім членам АДКБ неабходна згуртавацца і дзейнічаць разам, таму што так заўсёды прасцей і лягчэй.

«Калі хтосьці думае, што канфлікт Украіны і Расіі — гэта не наш канфлікт, што ціхенька дзесьці адседзімся, то нічога падобнага, так не будзе. Прыйдзе час (ён недалёка, літаральна заўтра) — ён запатрабуе вызначацца, займаць пэўную пазіцыю.

Я не кажу, што на шкоду нацыянальным інтарэсам і гэтак далей. Але з усімі нашымі саюзнымі недахопамі нам давядзецца дакладна вызначаць сваю палітыку, сваю лінію для таго, каб дзейнічаць разам. Разам заўсёды прасцей і лягчэй», — упэўнены Лукашэнка.

Каментары15

  • :)
    13.02.2023
    Отсидитесь в тюрьме. 
  • Реалистка
    13.02.2023
    Муамар, только поэтому он и не лезет, боится что народ возьмет его за ноги и проволочит три раза вокруг Минска. И правильно делает.
  • Рыгор ды ня той
    13.02.2023
    Ці як у Іране, з шыбенцай для гауляйтера і ягоных памагатых.

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову43

Буданаў: Зяленскі даручыў як мага хутчэй завяршыць вайну, пажадана да зімы3

«Давераная асоба Макрона, якая прыедзе ў Мінск», аказалася адстаўным паслом, што пабывае на «Мінскім дыялогу»22

Казулю забралі на лячэнне, яка адсялілі ў асобны вальер. Што змянілася ў «Дукорскім маёнтку» пасля скандалу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца4

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць